КультураНовости районаОбщество

Майстры і артысты Лунінецкага раёна на фестывалі «Вясновы букет» у Мінску

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет» сабраў у Мінску сотні народных майстроў з унікальнымі вырабамі. Брэстчыну на ім прадстаўлялі Лунінецкі і Пінскі раёны.

Па традыцыі ў Верхнім горадзе сталіцы ладзіліся выступленні творчых калектываў, тэатралізаваныя прадстаўленні, майстар-класы і этраграфічна-пазнавальныя праграмы. Права выйсці на галоўную сцэну фестываля атрымалі народны ансамбль песні і музыкі “Шляхцічы” (Лунінецкі ГДК) і народнае аматарскае аб’яднанне “Світанак” (Дзятлавіцкі ЦСДК).

Усім гледачам хапала месца для танцаў пад запальныя мелодыі полек, кадрыляў і вальсаў. А прагульваючыся паміж радоў кірмашу, можна было адчуць сапраўднае эстэтычнае задавальненне. 7 майстроў прадставілі ў Мінску свае вырабы – Дзіна Грушэўская (валянне), Алена Кацуба і Вольга Мелюх (вышыўка і ткацтва), Жанна Лапаціна (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Алена Паўлюкавец (вырабы з фаамірана), Таццяна Краўчук (пляценне з паперы). Таксама нашы землякі прадставілі разьбу па дрэве заўчасна пайшоўшага з жыцця Сяргея Гнедзькі. А народны майстар з Дзятлавіцкага ЦСДК Алена Кацуба па рашэнні журы ўдастоена 1 месца па ткацтву.

Фестываль ярка пачаў шэраг мерапрыемстваў, якія ў летні перыяд будуць праходзіць у розных куточках Беларусі.

Фота Максіма Драгунчыка

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть