МолодежьНовости районаОбразованиеОбщество

Цэнтралізаванае тэсціраванне і “гарачая лінія” Дзяржкантролю па праблемных пытаннях (Лунінецкі раён)

На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з 14 чэрвеня па 6 ліпеня пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па 11 вучэбных прадметах

Непасрэдны кантроль за правядзеннем іспытаў ускладзены на спецыяльную камісію, у склад якой уключаны супрацоўнікі нашага калектыву, а таксама Пінскага міжрайаддзела Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Прыгадваючы практыку ўступных кампаній мінулых год, заўважу, што частка абітурыентаў накіроўвалася на тэсціраванне без пашпарта ці іншага дакумента, які засведчваў асобу. Некаторыя маладыя людзі на ўваходзе ў аўдыторыю прад’яўлялі копіі. Як сумны вынік – да іспытаў былі недапушчаны.

Таму звяртаемся да юнакоў і дзяўчат Лунінеччыны! Калі ласка, загадзя паклапаціцеся пра дакументы. Памятайце, што допуск у пункт тэсціравання ажыццяўляецца толькі пры прад’яўленні арыгінала дзеючага дакумента!

У нашым камітэце будзе працаваць тэлефон “гарачай лініі” па праблемных пытаннях, звязаных з правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання. Звяртацца можна ў рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 на нумар 8-(0165)-32-26-22. Па гэтым жа тэлефоне можна звярнуцца і ў перыяд правядзення ўступнай кампаніі ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэгіёна.

Наталля ЮХНЕВІЧ, намеснік старшыні Пінскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть