КонкурсКультураНовости районаОбщество

«Лунінецкія клубніцы». Удзельнічайце ў творчых конкурсах!

З мэтай рэкламавання брэнда Лунінецкага раёна, фарміравання станоўчага іміджу рэгіянальнага свята і выяўлення таленавітых прадстаўнікоў Лунінеччыны праводзяцца творчыя конкурсы, прысвечаныя клубніцам.

«Мой клубнічны край»

Да 20 чэрвеня неабходна прадставіць на разгляд журы літаратурны твор (верш, расказ, басню, песню, прыпеўку). Работа можа быць індывідуальнай ці калектыўнай. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца змест і інфармацыйная насычанасць, арыгінальнасць, паэтычная і мастацкая выразнасць.

«Мая клубнічная краіна»

Конкурс малюнкаў праводзіцца сярод дзяцей ва ўзросце ад 8 да 15 год, якія наведваюць дзіцячыя аб’яднанні ва ўстановах культуры і дадатковай адукацыі. Работы могуць быць выкананы на любым матэрыяле (фармат А4 і А3) і ў любой тэхніцы. Важна замацаваць на шчыльнай аснове ці ў рамцы, у ніжнім правым кутку змясціць этыкетку з інфармацыяй аб аўтары: прозвішча, імя, год нараджэння і назва работы. Да 22 чэрвеня ўдзельнік можа падрыхтаваць толькі адзін малюнак.

«Цуда-ягада»

Удзел у гэтым конкурсе могуць прымаць майстры народнай творчасці і ўсе жыхары раёна без абмежавання ўзросту. Работы прадстаўляюцца да 21 чэрвеня (любая колькасць) у розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: разьба ці роспіс па дрэве, мастацкая вышыўка, пляценне з прыродных матэрыялаў, ткацтва, бісерапляценне, макрамэ, бацік і іншыя.

Удзельнікі, заняўшыя па выніках конкурсаў прызавыя месцы, узнагароджваюцца Дыпломамі і прызамі.

Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах: 2-05-68 (раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр), 2-40-82 (цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть