3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2022 – Год исторической памятиОбщество

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце самыя шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-ай гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта адметная дата – сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівага будучага беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

3 ліпеня ўвайшло ў гісторыю яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду, абаранілі незалежнасць Айчыны! Наш святы абавязак памятаць і шанаваць мужнасць і самаадданасць нашага народа-пераможцы, захоўваць і памнажаць яго заваяванні, падтрымліваць мір, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт беларускай дзяржавы.

Усіх нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну больш моцнай і прыгожай. Гэта ў нашых сілах, таму што мы, беларусы, працавіты, разумны і горды народ, які шчыра любіць сваю Бацькаўшчыну.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў на карысць Лунінеччыны і нашай роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                Раённы Савет дэпутатаў.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть