Культура70 год Перамогі

«Адна — на ўсіх»

ветераны в библиотекеЯк вядома з легендарной песні, гэта датычыць Вялікай Перамогі. Напярэдадні яе 70-гадовага юбілею у актавай зале раённай бібліятэкі адбыуся святочны канцэрт.

Яго ініцыятарамі выступілі актывісты раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў на чале са старшынёй Людмілай Курак. Прыгожа аформленая сцэна вабіла яркімі фарбамі, духмянымі кветкамі. На ганаровым месцы — госці сустрэчы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Павел Дабрынец, Рэваліт Бубліс і Васіль Саўчук. У знак шчырай удзячнасці за заваяваныя мір і незалежнасць нашай Радзімы ім уручылі чырвоныя гваздзікі. Па чарзе яны прыгадалі асобныя старонкі свайго жыцця, звязанага з падзеямі страшнай вайны. Потым імправізаванай пляцоўкай завалодалі прыхільнікі мастацкай самадзейнасці. Канцэртныя нумары з адценнем радасці і суму, шчымлівасці і ўзнёсласці гледачам падарылі Ірына Прыгодзіч, Вера Сарока, Алена Курыловіч, Марыя Гнедзька, Ніна Нікіцюк, Валянціна Пяст і Надзея Давыдчык. Аўтарскую песню на баяне выканаў Сяргей Лапін. Пра музычнае афармленне святочнай праграмы паклапаціўся Іван Прыгодзіч. Пра тое, што ўсё спадабалася, сведчылі дружныя апладысменты гледачоў. На памяць аб цёплай сустрэчы яе ўдзельнікі атрымалі сувеніры.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть