АБ ІНДЭКСАЦЫІ ЧЭКАЎ “ЖЫЛЛЁ”

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку індэксацыі імянных чэкаў “Жыллё”, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2006 г. №1529. чэкі могуць быць выкарыстаны грамадзянамі і членамі іх сямей, што знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплаты працэнтаў за карыстанне імі), узятых і выкарыстаных на будаўніцтва жылля, а таксама ўплаты паевага ўзноса ў жыллёва-будаўнічым кааператыве.
Індэксацыі падлягаюць чэкі “Жыллё”, якія налічаны грамадзянам ва ўстаноўленым парадку, уключаючы жыллёвыя квоты мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, усынавіцеляў, усыноўленых, родных братоў і сясцёр, дзядулі, бабулі, унукаў. Яны могуць быць аб’яднаны на імя асобнага грамадзяніна і (або) атрыманы ў выніку дарэння, у спадчыну або па рашэнню суда.
Для індэксацыі чэкаў “Жыллё” неабходна падаць заяву ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, дзе маючы патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзіцца на ўліку. Пералік дакументаў і звестак, якія трэба прыкласці да заявы, і больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле эканомікі райвыканкама па нумары 2-17-70. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть