АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ВЫПЛАТЫ ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ

У адпаведнасці з заканадаўствам, выплата заработнай платы робіцца рэгулярна ў дні, вызначаныя ў калектыўным або працоўным дагаворы. Пры супадзенні тэрмінаў выплаты з выхаднымі ці святочнымі днямі – напярэдадні іх.

Між тым, некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый не прытрымліваюцца патрабаванняў, аб гэтым сведчаць праверкі Пінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю. За 6 месяцаў гэтага года ў лік парушальнікаў трапілі 10 чалавек.

Нагадваем, што заканадаўствам устаноўлены і тэрміны выплаты сярэдняга заробка за час працоўнага водпуску (не пазней чым за 2 дня да пачатку водпуску) і канчатковага разліку са звольненымі работнікамі (у дзень звальнення).

За парушэнне тэрмінаў выплат прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 4 да 20 базавых велічынь, а юрыдычнай асобе давядзецца заплаціць да 100 базавых велічынь.

Дзмітрый БАЗАКОЎСКІ, галоўны спецыяліст Пінскага МКДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть