АБМЕН ДАКУМЕНТАЎ

праводзіцца на працягу 2012-га для ўдзельнікаў
ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пацярпеўшых ад яе.

Аляксандр ЦЯЛЬПУК,

намеснік старшыні райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

АБМЕН ДАКУМЕНТАЎ

удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС на пасведчанні тых, хто выпакутаваў ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, пачнецца з 1 студзеня і працягнецца да 31 снежня 2012 года. Чым выклікана неабходнасць такой работы? На гэтае і іншыя пытанні чытачоў “ЛН” адказвае галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама Андрэй КРАЎЧАНКА:

–Дзейнічаем у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2009 г. №407 “Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы”. Ім вызначаны абмен так званых чарнобыльскіх пасведчанняў і прадугледжаны яго тэрміны.

–Якія дакументы падлягаюць абмену?

–Пасведчанні ўдзельнікаў ліквідацыі, выдадзеныя і перарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку да 1 студзеня 2012 года, а таксама пасведчанні пацярпеўшых, выдадзеныя да гэтага ж тэрміну.

–Хто ўпаўнаважаны ажыццяўляць абмен?

–Удзельнікам ліквідацыі трэба звяртацца ў дзяржаўныя органы ці арганізацыі, якія праводзілі перарэгістрацыю, ці да правапераемнікаў, калі яны маюць на гэта права. Пералік іх маецца ў нашым аддзеле, куды можна звярнуцца па тэлефоне 2-13-96. Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна, абмен пасведчанняў пацярпеўшых будзе ажыццяўляцца ў райвыканкаме, кабінет №308, даведкі – па вышэй указаным нумары.

–Гэта адносіцца да ўсіх жыхароў раёна, якія маюць права на атрыманне льгот у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2009 г. “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія выпакутавалі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”? –Не, толькі да тых, каму льготы вызначаны артыкуламі 21-24 вышэй названага Закона. Што датычыць грамадзян, якім статус пацярпешага ўстаноўлены артыкулам №18, ім абмен пасведчанняў будзе ажыццяўляцца ў Брэсцкім аблвыканкаме.

–Якія дакументы пры гэтым неабходна прадставіць?

–Заяву; арыгінал ці дублікат пасведчанняў удзельніка ліквідацыі ці пацярпеўшага; копію пасведчання інваліда, дзе ўказана сувязь калецтва ці захворвання з наступствамі чарнобыльскай катастрофы; два фотаздымкі памерам 30х40 мм. Усё гэта можна прадставіць як асабіста, так і перадаць праз законнага прадстаўніка ці накіраваць у адпаведны дзяржаўны орган паштовым адпраўленнем. –На што раіце звярнуць асаблівую ўвагу? –Не будзе праводзіцца абмен пасведчанняў пацярпеўшых, якім права на льготы прадастаўлялася ў адпаведнасці з артыкуламі 22-25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22.02.1991 г. “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”, але ў дакументы грамадзян своечасова не былі ўнесены змяненні з улікам нормаў дзеючага Закона.

–Як паступаць у такім выпадку?

–Тэрмінова звярнуцца ў кабінет №308 райвыканкама з пашпартам і пасведчаннем пацярпеўшага для ўнясення ў яго адпаведных змяненняў. Гэта можна зрабіць да 31 снежня гэтага года. З 1 студзеня 2012-га пасведчанні пацярпеўшага, у якія не ўнесены змяненні, будуць лічыцца несапраўднымі.

–І грамадзяне не змогуць карыстацца льготамі?

–У іх застаецца права звярнуцца ў райвыканкам за ўстанаўленнем статусу пацярпеўшага і выдачай новага пасведчання таго, хто выпакутаваў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Гутарыла Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть