АД ІНТАРЭСА ДА ЗЛАЧЫНСТВА

Па дадзеных МУС, за апошнія 8 год колькасць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, павялічылася ў два разы, а вага канфіскаваных псіхатропных рэчываў – больш як у 78 разоў. Як абстаяць справы на Лунінеччыне, расказвае начальнік крымінальнай міліцыі РАУС Георгій МАРДУХАЙ:

– За мінулы год на тэрыторыі раёна выяўлена 24 злачынствы, дзе на першы план выходзяць наркотыкі. Гэта лічба засталася такой, як і ў 2009 годзе. Па-ранейшаму найбольшую трывогу выклікае сітуацыя ў Мікашэвічах, дзе зарэгістравана 18 злачынстваў. Летась канфіскавана больш як 4 кілаграмы макавай саломкі, больш як 1 кілаграм марыхуаны, 67, 4 грамы экстракцыйнага і 190,62 грамы ацэціліраванага опію, 8 грамаў JWS і 1 грам парамецілэфедрону.

Як вядома, наркаманамі не становяцца раптоўна. Спачатку маладыя людзі з цікаўнасці спрабуюць марыхуану і сінтэтычныя курыльныя сумясі. Другі крок – ін’екцыйнае ўвядзенне больш моцных наркотыкаў.

Адна справа, калі чалавек набывае наркотыкі для ўласнага прымянення, другая – калі “нажываецца” за кошт рэалізацыі “атруты”. Раёным судом летась за збыт наркатычных рэчываў асуджана 6 чалавек, якія пазбаўлены волі на тэрмін ад 4 да 8 год.

Супрацоўнікі РАУС сёлета працягнуць работу па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, выяўленню асоб, якія займаюцца збытам, і каналаў пастаўкі.

Паважаныя жыхары раёна! Калі вы валодаеце інфармацыяй аб асобах, якія распаўсюджваюць або ўжываюць наркотыкі, тэлефануйце на нумар 2-27-42, 2-20-78, 2-34-76 або 102. Ананімнасць гарантуем. Толькі разам мы зможам спыніць бяду!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть