АД ПЕРААДОЛЕННЯ НАСТУПСТВАЎ АВАРЫІ

на Чарнобыльскай АЭС да дынамічнага развіцця пацярпеўшых раёнаў.

Аб гэтым ішла гаворка ў працоўных калектывах раёна падчас чарговага дня інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабывалі на РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, станцыі Лунінец, хлебазаводзе і малочным заводзе.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі сустрэўся з работнікамі ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Яго суправаджалі старшыня абласнога ўпраўлення статыстыкі Георгій Хвалько і старшыня райсавета Віталь Адзішчаў. Уладзімір Іванавіч расказаў, што ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС было забруджана 48,8 тысяч квадратных метраў (23,5 працэнта) тэрыторыі краіны. З мэтай пераадолення наступстваў створаны адпаведныя дзяржаўныя структуры, сфарміравана заканадаўства, прыняты і паспяхова выконваюцца адпаведныя праграмы.

Пад спецыяльным медыцынскім наглядам знаходзяцца 1,4 мільёна чалавек, у тым ліку 223 дзіцяця. Толькі за мінулую пяцігодку на аздараўленне і лячэнне, ільготы і кампенсацыі, на бясплатнае харчаванне школьнікаў зрасходвана каля 2 трыльёнаў рублёў.

Уладзімір Зіноўскі, расказваючы аб мерапрыемствах, праводзімых у краіне, падрабязна спыніўся на тым, што зроблена на Лунінеччыне, дзе забруджанай цэзіем-137 застаецца 31 тысяча гектараў зямлі. З 1992 па 2010 гады ў раёне стала на 17 менш населеных пунктаў, якія аднесены да зоны радыеактыўнага забруджвання, цяпер іх 50.

Улічваючы спецыфіку вытворчасці, узровень развіцця эканамічнага патэнцыяла пацярпеўшыя раёны ўмоўна падраздзяляюцца на тры групы. У першай, у якую ўваходзіць Лунінеччына, дамініруе прамысловасць. Рэгіён не толькі мае высокую дынаміку эканамічнага развіцця, але і істотную ўдзельную вагу ў абласных аб’ёмах вытворчасці, інвестыцый і экспарту. Прыемна, што на перадавых пазіцыя знаходзіцца і малочны завод, гандлёвая марка якога “Малочная кропелька” вядома не толькі ў Беларусі, але і з краінах СНД.

У раёне шмат увагі было нададзена выкананню Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006-2010 гады. Але на гэтым работа не заканчваецца, у планах рэалізацыя новай – Прыпяцкага Палесся.

Анатоль ЗАХАРКЕВІЧ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть