АД ТРОХСОТ ГОД – ДА СЕМІДЗЕСЯЦІ…

Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі адзначыла 70 год, але ў сапраўднасці яна мае значна большы ўзрост.

Яшчэ пры Пятры І, у самым пачатку XVIII стагоддзя, у Расійскай імперыі былі створаны артылерыйскія, інжынерныя, геадэзічныя, горныя, навігацыйныя і медыцынскія школы. Няспынны рост колькасці фабрык і заводаў, што адбываўся ў ХІХ стагоддзі, патрабаваў пашырэння і ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі працаўнікоў. Першым у Беларусі такім стала Горацкае рамеснае вучылішча. Яно адкрылася ў 1872 годзе на базе мясцовага механічнага завода для навучання слясарнай і кавальскай справе. У 1910-ым у цяперашніх межах нашай краіны было ўжо 25 ніжэйшых прафесійных навучальных устаноў, дзе набывалі разнастайныя спецыяльнасці 1511 навучэнцаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі развіццю прафтэхадукацыі садзейнічала ўрадавая падтрымка. Найбольш прымальным лічылася адкрыццё школ ФЗО ці ФЗУ (па-руску) – фабрычна-заводскага навучання ці вучнёўства. Адлік юбілейнай даты ідзе з ліпеня 1940-га, калі Пленум ЦК ВКП (б) прыняў рашэнне аб стварэнні дзяржаўных працоўных рэсурсаў, а 2 кастрычніка таго ж года быў выдадзены адпаведны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая захавала шматфункцыянальную сістэму падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў. Наш вопыт высока ацэнены ЮНЕСКА, Еўрапейскім Фондам Адукацыі, міністрамі СНД. На Брэстчыне дзейнічаюць 30 устаноў прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі. Вучонымі даказана, што ручная праца істотна звязана з развіццём мозгу. Выдатная перавага навучання ў сістэме прафтэхадукацыі – нашы юнакі і дзяўчаты сталеюць значна раней за сваіх равеснікаў. Алена ЦІХАМІРАВА, выкладчык дзяржаўнага політэхнічнага прафтэхкаледжа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть