“АДНО АКНО” Ў ДЗЕЯННІ
У інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне па заяўляльным прынцыпе «адно акно” грамадзяне могуць ажыццявіць 14 працэдур.
Для гэтага трэба звярнуцца ў падатковую службу ў рабочыя дні з 8.00 да 19.00, у суботу – з 9.00 да 13.00.
СТАЎКІ ДЗЯРЖПОШЛІНЫ ПАВЯЛІЧВАЮЦЦА
З 1 красавіка будуць зменены стаўкі дзяржаўнай пошліны за разгляд іскавых і іншых заяў, скаргаў, хадайніцтваў, якія падаюцца ў гаспадарчыя суды.
Так, па патрабаваннях да 100 базавых велічынь мінімальная стаўка за разгляд іскавых заяў маёмаснага характару складзе 1 мільён 500 тысяч рублёў, а за разгляд заяў аб узбуджэнні прыказнай вытворчасці – 200 тысяч рублёў.
ПАДТРЫМКА ДЗЯРЖАЎНЫМ І ПРЫВАТНЫМ АРГАНІЗАЦЫЯМ
Унесены змяненні ва Указ №231 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўнай вытворчасці”.
Згодна з ім, недзяржаўныя юрыдычныя асобы могуць разлічваць на дзяржпадтрымку на тых жа ўмовах, што і дзяржаўныя. Галоўнае патрабаванне – рэалізацыя высокаэфектыўных інвестыцыйных праектаў. Для атрымання дзяржпадтрымкі арганізацыя па выніках работы ў 2013 годзе павінна выйсці на адпаведны ўзровень дабаўленай вартасці, вызначанай Указам №231. У гэтым выпадку можна разлічваць на кампенсацыю дзяржавай працэнтаў па банкаўскіх крэдытах, якія спатрэбіліся для рэалізацыі гэтых інвестыцыйных праектаў.