АДЗІНАЦЦАТАЯ АХВЯРА

У раёне застаецца трывожнай сітуацыя з пажарамі і гібеллю ў агні людзей.

Чарговай, 11-ай па ліку з пачатку года, ахвярай стаў 51-гадовы жыхар Малых Чучавіч. У выніку загарання у жылым доме пашкоджана сцяна, у попел ператварылася пасцельная бялізна, а бездыханнае цела гаспадара ляжала на падлозе побач з ложкам. Як высветлілася, напярэдадні мужчына ўжываў спіртное. Прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.

Будзьце ўважлівы і асцярожны! Не курыце, лежачы ў ложку перад сном ці седзячы ў крэсле. Гэтым вы падвяргаеце смяротнай небяспецы жыццё ўласнае і блізкіх. Беражыце сябе, родных, сваё жыллё і ўласнасць ад пажару!

ХХХ

З пачатку года ў Вялікіх Чучавічах адбылося 6 пажарў, у якіх загінулі 2 чалавекі. Чарговая ахвяра прымусіла актывізаваць прафілактычную работу ў гэтым населеным пункце.

На сход з мясцовымі жыхарамі выехалі старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання Брэсцкага ўпраўлення МНС Юрый Каляда і супрацоўнікі РАНС. Але размовамі не абмежаваліся. Падчас рэйдаў у дамах вяскоўцаў выяўлялі парушэнні і рабілі прадпісанні. На жаль, многіх жыхароў, хто знаходзіцца у спісе “нядобранадзейных”, не аказалася па адрасах пражывання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть