“АГОНЬ – СЯБАР, АГОНЬ – ВОРАГ”

Мерапрыемства пад такой назвай адбылося ў дзіцячым садку №3 г. Лунінца. Ладзілі яго выхавальнікі Наталля Собалева, Наталля Раманоўская, музычны кіраўнік Наталля Юрко, прадстаўнікі РАНС Генадзь Кулеш, Віктар Брэзін, Віктар Штэйнберг.

Дзеткі старэйшай узроставай групы прадэманстравалі свае веды ў правілах паводзін з агнём. Віктар Брэзін разам з сынам далі парады, як правільна выклікаць службу дапамогі, калі здарыўся пажар.
Дзеці ж, у сваю чаргу, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, паказвалі сваю спрытнасць, ратуючы цацкі з імправізаванага полымя, і здзіўлялі танцам «агню”.
Інспектар РАНС Генадзь Кулеш засяродзіў увагу на гісторыі пажарнай службы і на сумнай статыстыцы пажараў у раёне. Ён жа падарыў дзецям карысныя рэчы – кнігу «Формула бяспекі” і памяткі з парадамі.
Алена ГРАМАДСКАЯ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть