“АКЦЭНТУЙЦЕ ЎВАГУ НА ПРАБЛЕМАХ ПРОСТЫХ ЛЮДЗЕЙ”

Такую прапанову даслаў у газету жыхар 

станцыі Дзятлавічы Міхаіл Хартановіч.

“Звярнуцца ў рэдакцыю вырашыў не раптоўна. Выпісваю газету больш як 50 год. Інакш быць не павінна, бо ўсім жыхарам цікава ведаць аб жыцці Лунінеччыны, а таму раёнка павінна быць жаданай у кожнай сям’і. Але з некаторага часу адмоўныя эмоцыі ўсё часцей перавалодваюць, хаця ў газеце адлюстроўваюцца ўрачыстасці, поспехі, перамогі. А вось аб цяжкасцях людзей чамусьці замоўчваецца. Чаму не акцэнтуеце ўвагу  на праблемах?”
Колькі чытачоў – столькі і меркаванняў, а таму зга-дзіцца з аўтарам ліста можна хіба ўмоўна. Газету нельга папракнуць у перад-узятасці ці няўвазе да праблем простых людзей.  Пытанні, якія хвалююць жыхароў раёна, узнімаюцца ў публікацыях пад рубрыкамі “Востры сігнал”, “Антыбюракратыя”, “Актуальна”, вырашаюцца з дапамогай кіраўнікоў праз “Прамыя лініі”, абмяркоўваюцца падчас правя-дзення “Круглых сталоў”. Газеце многія ўдзячны за своечасовую дапамогу. У чарговы раз не пакідаем без увагі  ўзнятыя пытанні. Адказваюць на іх спецыялісты.  
“…Вось скажыце, дзе рабочы чалавек можа ў Лунінцы паабедаць?”
Акрамя ведамасных сталовых і буфетаў на ААТ “Лунінецкі малочны завод”, “Палессеэлектрамаш” працуюць пункты грамадскага харчавання райспажыўтаварыс-тва. Расказвае дырэктар філіяла Валянціна ШВЕД:
– Сталовак у былым іх выглядзе цяпер няма. Але любы лунінчанін і госць горада з 11 да 15 гадзін можа заказаць абед у кафэ “Адпачынак” і “Міраж”, якія знаходзяцца непадалёк ад вакзала. У гэты час нацэнка на стравы зніжана на 40 працэнтаў. Такім чынам, паўнацэнны абед будзе каштаваць 15-18 тысяч рублёў. Комплексныя абеды прадугледжаны і ў рэстаране “Прыпяць” з 12.00 да 15.00. Цэны тут крыху вышэйшыя, але не на многа – 17-20 тысяч рублёў. Калі ў вас не вельмі вялікі апетыт, можна “перакусіць” і ў кафэ “Казка”. Гэта – у цэнтры. Працуюць кропкі грамадскага харчавання і ў заводскім раёне – піцэрыя “Фіеста”, а таксама буфет у басейне “Дэльфін”.
Альтэрнатывай “Грамад-скаму харчаванню” выступае рэстаран “Клуб Юна”. Адміністратар Таццяна ГЕРА-СІМЧУК паведаміла:
– У рабочыя дні запрашаем усіх жадаючых на абед з 12 да 16 гадзін. Можна заказаць гарачыя стравы, халодныя закускі, смачныя гарніры. Алкагольную прадукцыю ў гэты час не рэалізуем. Наведвальнікаў чакае разнастайнае меню. Што датычыць цаны, то яна больш залежыць ад апетыту і вагаецца ў межах  20-30 тысяч рублёў.
“Як абстаяць справы з забеспячэннем пітной вадой населеных пунктаў у зоне радыяцыйнага забруджвання?”
Зараз у нашай краіне каля 50 працэнтаў насельніцтва спажывае ваду, якая не адпавядае санітарна-гігіенічным патрабаванням па шэрагу паказчыкаў. На жаль, пакуль невялікая частка вяскоўцаў мае магчымасць карыстацца сістэмамі цэнтральнага водазабеспячэння. Але на Лунінеччыне сітуацыя больш аптымістычная, аб чым паведаміў дырэктар КУП ВКГ «Водаканал» Аляксандр РАДЗІЯНОВІЧ:
– У нашым раёне прыкладна 14 тысяч калодзежаў, але гэта не значыць, што ўсе імі карыстаюцца. З кожным годам працягласць цэнтральных водаправодаў павялічваецца. На сённяшні дзень яна складае 303,7 кіламетра. Водаправодныя сеткі пабудаваны ў кожным аграгарадку, узведзены станцыі абезжалезвання. Усяго іх 19, прычым 17 – у сельскай мясцовасці. Такога няма ні ў адным раёне не толькі вобласці, але і рэспублікі. Што датычыць населеных пунктаў, якія ўваходзяць у зону радыяцыйнага забруджвання, тут праблем таксама не бачу. Напрыклад, у  Дзятлавічах асноўны 10-кіламетровы магістральны трубаправод пабудаваны, многія падключыліся і карыстаюцца выгодамі. Што датычыць станцыі Дзятлавічы, дзе жыве аўтар пісьма, то гэты населены пункт не аднесены ў зону радыяцыйнага забруджвання і пакуль узвядзенне водаправода тут не плануецца. Працягваем работы ў Кажан-Гарадку. Да 2015 года 80 працэнтаў насельніцтва зможа карыстацца цэнтральным водазабеспячэннем. Уважліва ставімся і да якасці пітной вады, яна па ўсіх паказчыках адпавядае нормам.
“Няўжо ўсіх задавольвае існуючая сістэма кантрактнага найму на работу?”
З 2010 года варыянты ўзаемаадносін работніка і наймальніка сталі больш разнастайнымі. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2010 года №164, прадастаўляецца права заключаць бестэрміновыя дагаворы з тымі, хто працуе па кантракце. Зразумела, не з усімі. А з добрасумленнымі работнікамі, якія адпрацавалі не менш як 5 год, не парушалі пры гэтым дысцыпліну і прафе-сійна выконвалі свае абавязкі. Указ важны, але і кантрактная сістэма дала свае плюсы: людзі сталі больш беражліва адносіцца да рабочага месца, праяўляць стараннасць, каб не даваць наймальніку падставы не працягваць кантракт.
Аб тым, што на гэты конт думаюць самі кіраўнікі, папрасілі расказаць члена Савета Рэспублікі, дырэктара ПУВП “Вікторыя” Таццяну УДАВЕНКА:
– Не ведаю, чаму некаторыя лічаць, што кантракт абавязкова накіраваны на ўшчамленне правоў чалавека.У першую чаргу гэта – магчымасць заахвоціць найбольш старанных работнікаў. Менавіта такая сістэма наладжана ў нашым калектыве, дзе па кантракце працуюць  інжынерна-тэхнічныя работнікі і тыя спецыялісты, якія зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку. Толькі пры заключэнні кантракта, як кіраўнік, маю права павялічыць аклад да 50 працэнтаў і дадаткова ўстанавіць надбаўку да 30 працэнтаў. Акрамя гэтага, водпуск працаўнікоў павялічваецца да 5 дзён. Для тых, хто працуе па бестэрміновым дагаворы такія льготы не прадугледжаны. Кантрактаў баяцца людзі, якія не ўпэўнены ў сабе і сваіх прафесійных якасцях. У добрасумленных жа работнікаў ёсць права выбіраць – заставацца на кантракце ці заключаць бестэрміновы дагавор. У нас працуюць 20 чалавек пенсійнага ўзросту. Кожны год з імі перазаключаем кантракт. Усе задаволены. Не сакрэт, што кожны чалавек шукае там, дзе лепш. Таму не дзіўна, што некаторыя жадаюць скасаваць кантракт да заканчэння яго тэрміну. Разумею, што сілай нікога не ўтрымаеш, тым больш, калі чалавек цвёрда вырашыў звольніцца, аддача ад яго работы будзе мінімальнай. Не так даўно адзін з нашых работнікаў вырашыў не чакаць, пакуль закончыцца тэрмін дзеяння кантракта і змяніць месца працы. Папрасіла пачакаць крыху, пакуль не падбяром замену, але ён адмовіўся і проста не выйшаў на работу. Цяпер у яго працоўнай кніжцы паявіцца запіс аб прагуле. Можа яшчэ і засталіся праціўнікі кантрактнай сістэмы, аднак яны хутчэй з разраду тых, хто не жадае працаваць старанна.
Аўтар пісьма задаў яшчэ некалькі пытанняў, але гэта – тэма асобнай размовы. І мы абавязкова вернемся да яе ў наступных нумарах.
Падрыхтавала Алена ДАНІЛОВІЧ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть