АКТЫВІЗАВАЛІСЯ БРАКАНЬЕРЫ

Незаконны адстрэл дзікіх кабаноў зарэгістраваны ў лясным масіве паблізу Дзятлавіч, а непадалёк ад Запросся невядомыя застрэлілі казулю.
Вядуцца пошукі аматараў лёгкай здабычы. Справа нежартоўная, бо, па словах начальніка Мікашэвіцкай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандра Краўчэні, адным толькі адстрэлам казулі  мясцоваму лясніцтву нанесены ўрон у памеры 6 000 000 рублёў.
ДАСТАЛІ МАХЛЯРА
Дырэктар аднаго з закрытых акцыянерных таварыстваў Вяземскага раёна РФ звярнуўся за дапамогай у следчыя органы Лунінеччыны з заявай прыцягнуць да адказнасці індывідуальнага прадпрымальніка Ш.
Больш як паўгода таму ён закупіў у Расіі 7,5 тон металічнага лому, аднак грошы ў суме 49260 расійскіх рублёў не заплаціў дагэтуль.
ПАЦЯРПЕЛІ “МАБІЛЬНЫЯ ТЭЛЕСІСТЭМЫ”
З башні вядомага сотавага аператара ў Засценку неўстаноўленыя ўкралі 60 метраў меднага кабелю.
Вядзецца расследаванне. А вось злодзей, які вынес партатыўны камп’ютар з кватэры лунінчаніна, устаноўлены па гарачых слядах. Ім аказаўся раней судзімы жыхар райцэнтра. Украдзенае вернута ўладальніку, а парушальніка чакае пакаранне.
АСЦЯРОЖНА, ФАЛЬШЫЎКА!
У чарговы раз падробная 100-доларавая купюра была выяўлена пры пераліку наяўнасці на аўтазаправачнай станцыі паблізу Мікашэвіч.
Праваахоўнікі папярэ-джваюць аматараў разлічыцца фальшыўкамі: нумар не праходзіць! 
НАГЛЯД ПРЭВЕНТЫЎНЫ І СПРАВЯДЛІВЫ
Такую меру звычайна прымяняюць да тых, хто сваімі паводзінамі выклікае апасенні ў магчымасці вярнуцца на слізкую сцежку злачынства.
Раней судзімы жыхар Бастыні В. пад наглядам міліцыі знаходзіўся з ліпеня 2012 года. Аднак без уважлівых прычын двойчы груба парушаў правілы прэвентыўнага нагляду, за што падвяргаўся адміністрацыйным пакаранням. Чарговае грэбаванне прадпісанымі правіламі паводзін стала прычынай узбуджэння крымінальнай справы. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть