АЛІМПІЯДНЫ РУХ узначальвае ліцэй
У трэцім, абласным, этапе рэспубліканскай алімпіяды вучні раёна адзначаны 22-ма дыпломамі. Расказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Галіна Аляксандраўна ЦЯЛЬПУК:
– Дыпломам І ступені па фізіцы ўзнагароджаны 10-класнік Дварэцкай яслі-сад-СШ Фёдар Кузьміч (настаўнік Ю.І. Кузьміч).
Лідарамі ў агульным заліку, як і некалькі год запар, сталі ліцэісты. Яны заваявалі 9 дыпломаў, у тым ліку адзін – І ступені: выдатныя веды па гісторыі паказаў 10-класнік Антон Кашкевіч (настаўнік М.М. Паўловіч). 11-класнікі атрымалі дыпломы па фізіцы: ІІ ступені – Андрэй Грушэўскі, ІІІ – Аляксей Яраховіч (выкладчык В.Д. Граблюк) і па хіміі: адпаведна Аляўціна Дубіна і Віталь Гурын (Л.А. Ціханчук); дасягнулі дыпломаў ІІ ступені: па біялогіі – Анастасія Нікіценка (Г.М. Сіманава) і рускай мове – Іван Чувілаў (М.Г. Бандарэнка), ІІІ ступені: па інфарматыцы – Анастасія Раковіч (А.Ф. Кісялевіч) і грамадазнаўству – Таццяна Каховіч (А.Р. Арашкевіч).
У скарбонку раёна 5 дыпломаў прынеслі гімназісты. Гэта 11-класнікі, адзначаныя дыпломамі ІІ ступені: па астраноміі – Ганна Хвісцік і Уладзімір Зылевіч (педагог У.У. Зылевіч), ІІІ ступені: па англійскай мове – Дзіяна Уродніч (Н.С. Літвіновіч), а таксама 10-класнікі, заваяваўшыя ўзнагароды «бронзавай” вартасці: па хіміі – Іна Ярмоліч (Т.А. Сулкоўская) і па матэматыцы – Павел Пашук (Р.У. Сінькевіч).
Радуюць поспехі і Багданаўскай СШ, дзе ўзнагаро-джаны дыпломамі ІІІ ступені 11-класніцы Вольга Савіч (нямецкая мова, выкладчык Т.Д. Савіч) і Вольга Кавалевіч (біялогія, Л.Г. Катовіч), 9-класнік Антон Ярмольчык (тэхнічная праца, В.Л. Жогла).
Два дыпломы ІІІ ступені – у 9-класніц СШ №1 г. Лу-нінца: па беларускай мове – Ганна Тупека (В.А. Баўкуновіч) і па матэматыцы – Дар’я Пятніца (М.М. Лазюк).
Узнагароды такой жа вартасці атрымалі 10-класніца СШ №4 Вікторыя Шэўчык (грамадазнаўства, Л.К. Гоман) і 11-класнік Язвінскай СШ Валянцін Ванюк (тэхнічная праца, В.Р. Абрамчук).
Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.