АПТЫМІЗАЦЫЯ КРЫМІНАЛЬНАЙ АДКАЗНАСЦІ

У адпаведнасці з Канцэпцыяй удасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №672 ад 23.12. 2010 г., прадугледжана змягчэнне крымінальнай адказнасці ў адносінах да асоб, якія ўпершыню ўчынілі злачынства. Пры гэтым захоўваецца строгае ўздзеянне за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Так, раённым судом за 3 месяцы гэтага года асуджана 115 асоб, у тым ліку 12 непаўналетніх. Часта назначаюцца пакаранні, звязаныя з ізаляцыяй ад грамадства: пазбаўленне волі (19 працэнтаў) і арышт (12,6). Толькі 7 працэнтаў асуджаных прыцягнуты да грамадскіх, 17,4 працэнта – да выпраўленчых работ і 16,5 – аштрафаваны.

Плануецца зніжэнне мінімальных і максімальных тэрмінаў пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за некаторыя злачынствы супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, кіравання і іншыя, не звязаныя з пасягальніцтвамі на жыццё і здароўе чалавека. Часцей будзе прымяняцца ў гэтых выпадках штраф. Замест бюджэтных затрат на ўтрыманне ў месцах пазбаўлення волі асоб, якія не ўяўляюць рэальнай небяспекі для грамадства, прадугледжваецца спаганяць з іх кампенсацыю прычыненага ўрону ў павышаным памеры.

У адпаведнасці з дакументам, прадугледжваецца пашырыць прымяненне залогу і абмежаваць – заключэнне пад варту. Рэалізацыя названых мерапрыемстваў канцэпцыі будзе ажыццяўляцца паэтапна на працягу 5 бліжэйшых год.

Надзея НЕКРАШЭВІЧ, памочнік пракурора.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть