“АСЕННІ БАЛЬ”

Паклікаў вучняў 5-11 класаў нашай школы.
Адбыўся конкурс на лепшы касцюм і яго абарону. Усе работы вызначаліся арыгінальнасцю і непаўторнасцю. Так, Валерыя Курак прадэманстравала ўбранне, якое ўдала дапаўняла карона. Яркі кляновы букет стаў галоўным аксесуарам у касцюме Людмілы Жываглод. 7-класнікі парадавалі гледачоў прыпеўкамі аб восені. Вершавана-песенную абарону выбрала Алёна Хлуд. Жартаўліва падышлі да конкурсу ў 10-ым класе: у ролі «Міс Восень” выступілі Іван Кавалец і Аляксей Корчык. Будучая выпускніца Таццяна Апановіч у пэўным сэнсе пераняла заходнія традыцыі: быццам нявеста, свой кветкавы букет кінула гледачам.
Асенні баль закончыўся дыскатэкай, але памятаць пра яго будзем доўга.
Анастасія ЖЫВАГЛОД, удзельніца гуртка «Юны карэспандэнт” Лунінскай СШ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть