АСНОВА ЎРАДЖАЮ ЗАКЛАДВАЕЦЦА ЗІМОЙ

У адпаведнасці з Чарнобыльскай праграмай на Лунінеччыне працягваюцца работы па вапнаванню глебы. Як і ў папярэднія гады, выконваюць іх працаўнікі ААТ “Лунінецкі райаграсервіс”.
За бюджэтныя сродкі на  працягу першага паўгоддзя даламітавую муку неабходна ўнесці на плошчы 3594 гектары. Работы прадугледжваецца выканаць у СВК “Багданаўка”, “Велута”, “Вулькаўскі світанак” і КУП “Міжлескае”, а таксама ў некаторых фермерскіх гаспадарках.
Нягледзячы на тое, што дзяржаўнае фінансаванне яшчэ не адкрыта, работы працаўнікі прадпрыемства пачалі з 4 студзеня і ўжо закончылі выпнаванне глебы на плошчы 120 гектараў у СВК “Багданаўка”. Добра зарэкамендавалі сябе вадзіцелі Іван Кіндрук, Мікалай Грабовіч, Валерый Хоміч і Пётр Волчыц.
Не застаецца без работы і мехатрад. Пагрузчык таварыства і пяць адзінак тэхнікі задзейнічаны на вывазе арганікі ў СВК “Дварэцкі”. За трое сутак яны даставілі на палеткі 1679 тон угнаення.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть