АСОБЫ І ПАДЗЕІ АДЫХОДЗЯЧАГА ГОДА
З надзеяй і верай
Ва ўрачыстым адкрыцці першай чаргі новай бальніцы прыняў удзел губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар. Старшыня аблвыканкама ўручыў падарунак маладой сям’і Осіпавых.
Узнагарода калектыву – падарунак раёну
Напярэдадні 70-годдзя ўтварэння раёна калектыву Цэнтра культуры і народнай творчасці в. Вулька 1 уручана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «за збор, адраджэнне і захаванне рэгіянальнага фальклору, далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры”.
Запрашэнне на імянінны пірог
Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу РЦБС Таццяна Карпуковіч першай у раёне ўзнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
Колеры ўпэўненасці
8-класнік мікашэвіцкай СШ №2 Дзяніс Быкоўскі стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Чарнобыль: мінулае, цяперашняе, будучае”
Ключ ад сэрцаў
30 год таму створаны музей баявой славы ў Цэнтры дзіцячай творчасці.
Хто творчасцю сагрэў ліцэя сцены, той годную сабе рыхтуе змену!
30-годдзе адзначыла ўстанова прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якая сёлета набыла стутус політэхнічнага каледжа.
Моцны імпульс развіцця краіны
Дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на перыяд да 2015 года прадугледжана будаўніцтва шэрагу значных аб’ектаў у нашым раёне.
Таццянін «Кулінарны Алімп”
Кандытар філіяла «Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства Таццяна Качановіч заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства.
Выбары адбыліся
25 красавіка дэпутатамі Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў выбраны Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (акруга №42), Максім Андрэевіч Сумар (акруга №43), Сцяпан Пятровіч Туравец (акруга №44).
Унук двух лётчыкаў служыць танкістам
Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі Лунінец наведалі родныя Героя Савецкага Саюза Івана Віктаравіча Пяцяры, які пахаваны ў нашым горадзе.
Міжнародныя вяршыні – за лунінчанамі
Выхаванцы вакальнага гуртка, якім у Цэнтры дзіцячай творчасці кіруе Галіна Мікалаеўна Гімбатава, сталі пераможцамі і прызёрамі шэрагу намінацый Міжнароднага конкурсу «Мы разам”.
Быць беларускаму паралону!
На базе ААТ «Палессеэлектрамаш” адкрыўся першы айчынны завод – ЗТАА «Бел-Арганіка” – па вытворчасці вельмі патрэбнай прадукцыі.
Уласным прыкладам – за здаровы лад жыцця
Таварыская сустрэча па футболу сярод праваахоўнікаў Лунінца і Пінска, якая адбылася на стадыёне «Палессе”, ператварылася ў сапраўднае спартыўнае свята.
«Малахаў+” з суніцамі
У папулярнай праграме Першага канала расійскага тэлебачання выступіла сакратар Дварэцкага сельвыканкама Ларыса Васільеўна Казун (а пазней – і кіраўнік народнага фальклорнага гурту «Лабчанка” Настасся Якавец).
Цуд нашага часу – жыллё сацыяльнага карыстання
У Лунінцы ў канцы 2009 года навасёлы абжылі 20-кватэрны дом па вул. Прыпяцкая, 21а, а ў ліпені гэтага – яшчэ 17 сем’яў атрымалі бясплатныя кватэры па вул. Кулакевіча, 12. 02.07 «Еўрагол!” Шэраг гульняў 25-га чэмпіянату Еўропы па мотаболе праводзяцца ў Лунінцы.
«Якім нарадзіўся, такім мяне ешце…”
Прынцыпу старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Максіма Танка прытрымліваўся і чэкіст-зямляк Мікалай Калінковіч. Іх перапіска выяўлена ў Беларускім дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва.
З Еўропы – з новым званнем
За паспяховае выступленне на чэмпіянаце кантыненту па лёгкай атлетыцы лунінчаніну Эдуарду Міхану прысвоена званне «майстар спорту міжнароднага класа”.
100 гадоў… у шчасці і радасці жыць!
Векавы юбілей храма ў гонар Перамянення Гасподняга ўрачыста адзначылі ў Язвінках.
«Каралеўскія забавы”
На фальклорным фэсце ў Любліне (Польшча) нашу краіну прадстаўляў аўтэнтычны гурт народнага аматарскага аб’яднання «Світанак” Дзятлавіцкага ЦСДК.
«За садружнасць у імя выратавання”
Такім медалём РФ узнагароджаны кожны з лунінецкіх выратавальнікаў, хто дапамагаў расіянам у ліквідацыі пажараў.
Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу паявіўся ў Мікашэвічах
Настаўнікі Вольга Рыгораўна і Вячаслаў Дзмітрыевіч Мануйленкі ўзялі на выхаванне шасцёра разнаўзроставых дзетак. Вялікая сям’я атырмала ў падарунак асабняк.
Спорт – гэта жыццё
Адкрыты турысцкі водны марафон «Палессе-2010” сабраў 10 каманд з усёй Беларусі. Маршрут, працягласцю 100 кіламетраў, пачаўся на лунінецкім участку Прыпяці і праз Мікашэвічы завяршыўся ў Тураве.
Будзеш развівацца – будзеш жыць
На базе райспажыўтаварыства адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада будаўнічых і тэхнічных службаў Белкаапсаюза.
«Кліч Палесся”
У Нацыянальным парку «Прыпяцкі” адбыўся Першы міжнародны этнаграфічны фестываль.
Доўгага веку і надалей!
Раённыя ўлады павіншавалі са стогадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ігната Данілавіча Зіновіка з в. Дзятлавічы.
Да перамогі прывёў «лунінецкі метад”
Другі раз Лунінеччына прымала рэспубліканскі конкурс «Лепшы па прафесіі! сярод прадаўцоў сістэмы Белкаапсаюза.
Асетр вяртаецца ў Прыпяць
На беразе ракі з удзелам кіраўнікоў Праграмы развіцця ААН і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адбылася міжнародная акцыя па зарыбленню Прыпяці сцерляддзю.
«Беларусь – гэта мы”
У рамках аднайменнай акцыі ў ГДК адбыўся канцэрт з удзелам фіналістаў праекта «Новыя галасы Беларусі”.
Сертыфікат адкрыў дзверы ў Еўропу
Электрарухавікі, якія выпускаюцца ААТ «Палессеэлектрамаш”, прайшлі тэставыя выпрабаванні на адпаведнасць міжнародным патрабаванням якасці.
Новы напрамак дзейнасці кааператараў
У Лунінцы адкрылася новая станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.
Упэўнены курс – на стратэгію абнаўлення
У рабоце IV Усебеларускага народнага сходу прыняла ўдзел дэлегацыя Лунінеччыны.
На всю Европу нынче знаменит свой юбилей отпраздновал «Гранит”!
Прадпрыемства адзначыла 35-годдзе стварэння – 29 снежня 1975 года была здадзена першая чарга камбіната нярудных матэрыялаў.