АХОЎВАЕМ ПТУШЫНАЕ БАГАЦЦЕ КРАЮ
У нашай школе вялікая ўвага надзяляецца выхаванню ў вучняў любові да роднай прыроды. Пастараемся адлюстраваць гэта на прыкладзе некалькіх падзей.
«Чырвонакніжнікі” раёна
Уважліва вывучалі два томы Чырвонай Кнігі Беларусі 3-га выдання (2004-2005). Пазней шмат інфармацыі даведаліся з працы «Палессе маё Лунінецкае” трох аўтараў – Л.К. і І.А. Пансюкоў і У.І. Яраховіча. Згодна з дадзенымі гэтай кнігі, у раёне прыродаахоўнымі лічыліся 20 відаў жывёльнага і 16 – расліннага свету. А ў снежні райсавет зацвердзіў новы спіс «чырвонакніжнікаў”, у ліку якіх пазначаны яшчэ 8 відаў: малы бугай, шэры журавель, граздоўнік шматраздзельны (Дварэцкае лясніцтва), беласпінны дзяцел (Сітніцкае), трохпалы дзяцел, чорны апалон, мохавы чмель (Лунінецкае), сіела прамая (Краснавольскае лясніцтва).
«Крылаты дазор”
Нам асабліва цікава, што прыродаахоўнымі сталі яшчэ шэраг птушак. Справа ў тым, што многія вучні з’яўляюцца прыхільнікамі згуртавання «Крылаты дазор” ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Мы неаднаразова прымалі ўдзел у акцыях, якія праводзіць гэта грамадскае аб’яднанне: прылёт птушак, вясна без выстралаў, салаўіныя ночы, восеньскі пералёт птушак, зімовыя іх улік і падкормка, «дзікі квадрат”, выраб штучных гняздоўяў, новае жыццё вадаёмаў.
Адносіны выказваем справай
Асаблівай увагі птушкі патрабуюць у самы цяжкі для іх перыяд – зіму. Маразоў не баяцца, а вось ад бяскорміцы могуць загінуць. Каб не дапусціць пагаршэння ўмоў існавання крылатым сябрам, вакол школы развесілі шмат кармушках, куды кладзем корм птушкам. Спадзяемся, наша работа дапаможа ім перанесці снежныя выпрабаванні.