Аб пачатку ацяпляльнага сезона
У адпаведнасці з Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазберагаючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанымі сумесным пастанаўленнем Мінэнерга і Мінжылкамгаса 30.06.2003 г. №25/20, распарджэннем аблвыканкама №119-р ад 10.10.2011 г., улічваючы ўстаноўленую нізкую тэмпературу вонкавага паветра:
1. Дазволіць пачатак ацяпляльнага перыяду для школьных, дашкольных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння з 12 кастрычніка 2011 года;
2. Для забеспячэння рацыянальнага расходу паліва пры вытворчасці і спажыванні цеплавой энергіі пастаўшчыкам цяпла прымяняць рэжым «прапальвання” пры дзённых тэмпературах вонкавага паветра вышэй за 10оС;
3. Спажыўцам цеплавой энергіі забяспечыць захаванне тэмпературы паветра ўнутры памяшканняў не вышэй за нарматыўную.