Абнадзеіла СПАТКАННЕ З ЛІДАЙ

У старажытным горадзе з замкам, пабудаваным у пачатку ХІІІ стагоддзя, сёлетняй сталіцы рэспубліканскіх дажынак, адбыўся Першы злёт машыністаў Беларускай чыгункі.

У праграме асабліва прыцягнула выстава стэндаў і экспанатаў. Дэманстрацыя вучэбнага трэнажора электравоза ВЛ80с і макета мадэрнізаванай кабіны цеплавоза 2ТЭ10 апраўдвае доўгае чаканне машыністамі новага ўзроўню якасці ўмоў працы – не ўсё ж нам зайздросціць кабінам з кандыцыянерамі ў сучасных камбайнах!

Сто год таму машыністы ўражвалі белымі пальчаткамі і белымі кашнэ ў дадатак да строгай формы. Апошнім часам лакаматыўным брыгадам выдзялялі… кірзавыя боты, апранаць якія не дазваляла чалавечая годнасць. Цяпер пазнаёміліся з новымі мадэлямі спецвопраткі. Спадзяемся, катэгорыі работнікаў, уключаючы лакаматыўныя брыгады, якім на рабочым месцы належыць быць апранутым у форменае аддзенне, будуць забяспечвацца ім бясплатна.

Вядома, што лакаматыўныя брыгады знаходзяцца ў паездках больш за суткі. Хвалюе нас арганізацыя кругласутачнага гарачага харчавання. Здароўю машыністаў павінна ўдзяляцца самая пільная ўвага. Дзейнасць «арыстакратаў чыгункі”, як называлі раней самых высокакваліфікаваных работнікаў дэпо, адбываецца на фоне пастаяннага і значнага нервова-эмацыянальнага напружання. Гэта абумоўлена ўсведамленнем вялікай адказнасці за жыццё пасажыраў, матэрыяльныя каштоўнасці, забеспячэнне графіка руху. Пры ўзнікненні нестандартных сітуацый ў час рэйсу машыніст перажывае стрэсавы стан, што негатыўна адбіваецца на яго здароўі.

Гэтая выснова пацвярджаецца насцярожваючымі лічбамі. З 236 работнікаў лакаматыўных брыгад нашага дэпо 80 (56 машыністаў і 24 памочнікі) – знаходзяцца на дыспансерным уліку. За апошнія 5 год па стану здароўя былі камісаваны 27 прадстаўнікоў лакаматыўных брыгад. Зразумела, для паляпшэння самаадчування работнікаў неабходна пашыраць магчымасці іх аздараўлення і лячэння ў профільных санаторыях.

Нашы пажаданні аб абсталяванні лакаматываў сучаснымі сродкамі сувязі, каб машыніст быў «на провадзе” з кіраўніцтвамі дэпо, аддзялення, органаў унутраных спраў на транспарце, знайшлі адлюстраванне на выставе. Спадзяемся, улічаць і заўвагу аб тым, што трэба ліквідаваць недахопы пры правядзенні рэканструкцыі пасадачных платформ на прыпыначных пунктах. Цяпер яны ўзводзяцца менш за даўжыню матор-вагонага рухомага саставу і ствараюць пагрозу для жыцця і здароўя пасажыраў.

У лакаматыўнай брыгады грузавога руху няма права выбару цягніка. Пры вядзенні любога яна выконвае свае абавязкі па пасадзе ў поўным аб’ёме. Машыністы патрабуюць, каб і аплата рабілася аднолькава, незалежна ад віда цягніка. Да таго ж, усе маюць аднолькавыя функцыі, абавязкі, адказнасць і характар работы. У адпаведнасці з гэтым, лічым мэтазгодным устанавіць адзіныя паказчыкі прэміравання, незалежна ад месца размяшчэння лакаматыўнага дэпо.

На злёце дэпо прадстаўлялі сямёра аўтарытэтных машыністаў. Вялікі вопыт работы перадае маладой змене машыніст-інструктар Васіль Хамутоўскі. ІІІ клас грузавога руху маюць Аляксандр Мацкевіч, які працуе ўжо 25-ы год, і Юрый Сасім, – 11-ы. Невялікі працоўны стаж, але вытворчыя дасягненні вызначаюць машыністаў ІІ класа Уладзіміра Канапацкага, які адзначаны Падзячным Лістом Начальніка Беларускай чыгункі, і Вадзіма Аляшкевіча. Імнуліся адлюстраваць пераемнасць пакаленняў. Машыніст І класа пасажырскага руху Пётр Бут-Гусаім мае 33-гадовы стаж працы. З такой жа высокай катэгорыяй кіруе дызель-цягніком Міхаіл Вярэніч, які ўзнагароджаны Ганаровай Граматай Беларускай чыгункі. На памяць разам з дэлегацыяй сфатаграваваўся намеснік начальніка Беларускай чыгункі па рамонту цягарухомага саставу Валерый МАЗЕЦ, які ў свой час узначальваў наша дэпо. Асаблівым гонарам для лунінчан стаў канцэрт на сцэне Лідскага Дома культуры, у якім прынялі ўдзел вядомая сталічная група «Беларусы” і народны ансамбль «Прымакі” Лунінецкага ДК чыгуначнікаў.

Аб высокімі ўзроўні першага злёту машыністаў сведчыў удзел у ім кіраўнікоў нашай галіны. Упэўнены, што адказы на пытанні, хвалюючыя дэлегатаў, будуць утрымліваць шляхі вырашэння ў мэтах самай высакароднай справы на зямлі – бяспекі чалавечага жыцця.

Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть