Адэкалон… супраць ГНЮСУ
Радавацца цёпламу надвор’ю перашкаджае палеская адметнасць – мошкі. У маі-чэрвені дробныя полчышчы гнюсу атакуюць нас паўсюдна – на вуліцы, у памяшканнях, нават грамадскім транспарце. У гэты ж перыяд паяўляюцца макрацы, якія дасягаюць піку колькасці ў ліпені-жніўні.
Гэтыя насякомыя – далёка не бяскрыўдныя, як здаецца на першы погляд. Мошкі – назойлівыя крывасмокі, якія нападаюць на чалавека і жывёлу. Балюча кусаюць, пакідаючы на месцы ўкусу сляды, што выклікаюць алергічную рэакцыю. Да таго ж – з’яўляюцца пераносчыкамі ўзбуджальнікаў розных вірусных ліхарадак. Дробныя камарыкі з даўжынёй цела 3-4 міліметры са стракатымі крыламі – гэта макрацы. І іх ўкусы вельмі баляць і выклікаюць алергію. Насякомых складана заўважыць, але лёгка адчуць – пякота ў вачах, вушах, па ўсім целе, пад адзеннем. Як выратавацца ад гнюсу? Па магчымасці выключыць знаходжанне свае і жывёл побач з месцамі выпладу і масавага скаплення машкары. Неабходна таксама апранаць адзенне, што максімальна прыкрывае адкрытыя ўчасткі цела, і прымянціць сродкі, якія адпалохваюць насякомых.
У мэтах папярэджання і розных рэакцый можна выкарыстаць любы адэкалон з дабаўленнем некалькіх кропель валяр’яну, гваздзіковага, лавандавага масла ці сумесі расліннага алею, 9-працэнтнай воцатнай кіслаты і шампуню ў роўных прапорцыях. З хатняй аптэчкі – розныя мазі, якія ўтрымліваюць ментолавае і іншыя эфірныя маслы, сумесь нашатырнага спірту, напалову разбаўленага вадой ці растворам пітной соды (0,5 чайнай лыжкі на шклянку вады). Нядаўна апрабіравана навінка – крышталічны ванілін (не ванільны цукар!). Мамам пры прагулцы з дзецьмі на свежым паветры рэкамендуем завешваць каляскі палогамі з марлі, прапітанай ванільным растворам.
Для зняцця таксічнага дзеяння ўкусаў мошак дапаможа в’етнамскі бальзам “Залатая зорка”, чыстацел і спіртавая настойка календулы, макрацоў – кампрэсы з цёплым тлустым малаком ці смятанкай.
Калі ж ўзнікае агульная алергічная рэакцыя, звяртайцеся да ўрачоў! Алякснадр ДУБІНІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна.