БАЦЬКІ АБАВЯЗАНЫ ДЗЕЦЯМ

Калі дарослыя самі не разумеюць гэтага, прымяняюцца патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях” ад 24.11.2006 г. №18. Гутарым аб гэтым з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірынай СЕМЯНЧЭНКА.

– Фарміруецца прынцыпова новая сістэма работы па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці і сацыяльнага сіроцтва.

– На жаль, не ўсе пытанні вырашаюцца гладка. Іншы раз вельмі няпроста працаўладкаваць нядбайных бацькоў і прымусіць іх утрымліваць дзяцей.

– Але пералік прадпрыемстваў і арганізацый, якія вызначаны для гэтай катэгорыі грамадзян, зацверджаны рашэннем аблвыканкама?

– На сёння спіс складае 70 суб’ектаў гаспадарання. Сёлета рашэннем райвыканкама забраніравана 85 месцаў для абавязаных асоб. Запатрабавана ствараць рабочыя месцы для іх працаўладкавання пры адсутнасці вакансій.

– Пэўна, у абавязаных асоб часцей за ўсё адсутнічае спецыяльнасць?

– Сапраўды, гэта асноўная праблема, як і прафесійная дыскваліфікацыя, з-за чаго абавязаных асоб можна працаўладкаваць толькі на нізкакваліфікаваныя работы. Усё гэта адбіваецца на памерах заробку. На ўзровень пагашэння расходаў уплываюць і вялікія сумы штомесячных кампенсацый, якія ў некаторых складаюць больш як 1 мільён рублёў, а таксама памеры запазычанасці, якую яны маюць на момант вынясення рашэння суда.

– Хто кантралюе такіх працаўнікоў?

– Аддзел па занятасці нашага ўпраўлення. На сёння маецца 84 абавязаныя асобы. Практыка паказвае, што з асаблівасцямі працоўных адносін з імі знаёмыя не ўсе наймальнікі. У прыватнасці, работа абавязаных асоб, якія працаўладкаваны па рашэнню суда, спыняецца пасля поўнай кампенсацыі імі расходаў па ўтрыманню дзяцей, а таксама пасля вызвалення іх ад уплаты расходаў на ўтрыманне дзяцей па рашэнню суда.

– Значыць, да гэтага моманту абавязаныя асобы не могуць быць звольнены з работы?

– У выпадку, калі абавязаная асоба самастойна знойдзе месца работы з заробкам, які перавышае заработную плату па прадастаўленаму месцу работы, наймальнік пры наяўнасці пісьма ад другога наймальніка, па ўзгадненню з органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, мае права звольніць гэтага работніка для далейшай работы ў другога наймальніка.

– Ці можна ўстанаўліваць папярэднія выпрабаванні ці прымяняць кантрактную форму найму з абавязанымі асобамі?

– Наяўнасць кантракту першапачаткова мае на ўвазе магчымасць спынення працоўных адносін па ініцыятыве работніка па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту, а таксама па дадатковых падставах, прадугледжаных заканадаўствам, што ў адносінах абавязаных асоб не можа прымяняцца. Аналагічная сітуацыя ўзнікае і пры ўстанаўленні папярэдняга выпрабавання пры прыёме на работу і праве работніка скасаваць працоўны дагавор (кантракт) з гэтай умовай. Гэта супярэчыць патрабаванням Дэкрэта №18. Акрамя таго, пры працаўладкаванні абавязанай асобы немагчыма спачатку вызначыць працягласць яго работы ў наймальніка, гэта значыць устанавіць канкрэтны тэрмін працоўных адносін.

– Ці маюць абавязаныя асобы права на працоўны водпуск?

– Так, працягласцю 7 каляндарных дзён. А вось дадатковы заахвочвальны водпуск не можа быць прадастаўлены. З улікам вышэй сказанага, пры працаўладкаванні абавязаных асоб па пастанове суда мэтазгодна заключаць працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін, а ўстанаўленне папярэдняга выпрабавання для іх непрыймальнае.

Гутарыла Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть