«БАЛЮЧАЯ ТЭМА»

Так называўся артыкул у «ЛН” (№46 за 21.04.1998), які для многіх чытачоў адкрыў адну з таямніц мясцовай гісторыі – нямецкія пахаванні ў Лунінцы пасляваеннага часу.

Зноў вярнуцца да гэтага факта, цяпер вядомага толькі старажылам ці краязнаўцам, прымусіла сустрэча з гасцямі з Германіі. Згодна з дакументамі, якія захоўваюцца ў нямецкай сям’і, настаўнік матэматыкі Йагасім Лемель быў мабілізаваны ў войскі вермахта ў 1945-ым. Праз некалькі месяцаў трапіў у палон і апынуўся ў Луні-нецкім лагеры. Займаўся рамонтнымі работамі, перагрузкай трафеяў з цягнікоў, якія ішлі з захаду, у вагоны з больш шырокай воссю, што накіроўваліся на ўсход. Не вельмі моцны фізічна, памёр у сту-дзені 1946-га і быў пахаваны ў Лунінцы.

Яго жонка лічыла абавязкам наведаць магілу мужа. Для 93-гадовай Фрыды Лемель адлегласць з Мюнхена да Лунінца не стала перашкодай. Маму суправаджалі сын Гайнц і дачка ад другога шлюбу Гайдзі Плянк-Швап.

Прайшліся па вуліцах Маскоўская і Тургенева. Тут дагэтуль стаяць жылыя дамы, дзе ў 1944-1949 гг. былі размешчаны баракі для палонных. Спыніліся на чыгуначным пераездзе: калісьці за ім узвышалася Сонная горка, дзе хавалі нямецкіх ваеннапалонных. Адсюль вывозілі пясок для будаўніцтва, у выніку чаго ўтварыўся вадаём…

Сімвалічна, што наведванне Лунінца гасцямі з Германіі адбылося ў тыя дні, калі наша афіцыйная дэлегацыя ўдзельнічала ва ўрачыстасцях у горадзе Шэнэфельд з нагоды 10-годдзя ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў. У храме, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших”, нямецкая сям’я запаліла свечкі і памалілася за спачын душы ўсіх ахвяр вайны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть