“БЕЗДОРОЖНЫЙ ПОДХОД”

Такую назву насіла публікацыя ў №84 “ЛН” за 9.11.2012 г.  Гаворка вялася аб нядобраўпарадкаванасці вуліц 17 Верасня і Ленінская ў Мікашэвічах. Раней яны мелі гожы выгляд. Шматлікія пашкоджанні асфальтавага палатна дапусцілі работнікі мясцовага ўчастка КУП ВКГ “Водаканал”. 
Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам дырэктара названай арганізацыі Аляксандра Радзіяновіча. Ён паведаміў, што адразу пасля публікацыі ў раёнцы ўчастак вуліцы паблізу гарвыканкама адрамантаваны, асфальтавае пакрыццё на ім адноўлена.
Яміна каля дзіцячай школы мастацтваў часова закрыта жалезабетоннай плітой, якая пакладзена не вышэй за ўзровень дарожнага палатна. Больш дасканалы рамонт вуліцы з аднаўленнем асфальтавага пакрыцця будзе выкананы ў другім квартале 2013 года пасля ўсталявання спрыяльных умоў надвор’я.
СКАРДЗІМСЯ НА СЯБЕ?
У рэдакцыю звярнуліся жыхары вуліцы Цяплічная з Кажан-Гарадка, якія выказвалі незадаволенасць засмечанасцю ляснога ўчастка каля вясковай бальніцы. Пэўны час наогул не ўдавалася дакладна ўстанавіць, хто з’яўляецца гаспадаром ляснога масіву.
Старшыня Гарадоцкага сельвыканкама Д.С. Бірыла запэўніў, што гаспадаром лесу з’яўляецца сельсавет. І, вядома ж, у гэтай маленькай зоне адпачынку для пераважна тых, хто праходзіць лячэнне ў медустанове, будзе наведзены належны парадак. 
Зараз схаваць несанкцыянаваны сметнік дапамог снег, але з наступленнем цяпла праблема паўстане зноў. Таму з жыхарамі ву-ліцы Цяплічная праведзены прафілактычныя размовы аб неабходнасці беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і недапушчальнасці выкідвання смецця ў лясны масіў.
Некаторыя домаўладальнікі папярэджаны і аб тым, што нельга без адпаведнага дазволу ўзводзіць будыніны на прылягаючай да сядзібы тэрыторыі. Ім вынесена строгае прадпісанне на працягу месяца знесці самавольна ўзведзеныя гаспадарчыя пабудовы, якія псуюць агульны выгляд наваколля. Сельвыканкамам будзе наладжаны строгі кантроль за абавязковым выкананнем прынятага рашэння. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть