«БІБЛІЯТЭКА – тэрыторыя творчасці”

Учора ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі разгарнулася выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы і чытачоў.

Там прадстаўлены «макаронная фантазія” дырэктара раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Надзеі Радзіяновіч і квілінг (вырабы з паперы) загадчыцы Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэкі Таццяны Давідовіч. Такім незвычайным чынам сустракаюць бібліятэкары раёна сваё прафесійнае свята і 65-ы год стварэння сістэмы на Лунінеччыне. Да гэтых дат у гарадах і вёсках было арганізавана шмат выстаў, экскурсій і бенефісаў, вечароў-сустрэч і інфармацыйных гадзін. Для дзяцей працавала гульнявая пляцоўка, а ўсіх жадаючых частавалі чаем.

Работнікаў бібліятэк заўсёды вызначаюць адданасць сваёй прафесіі. Даўно працуюць у сістэме Таццяна Карпуковіч, Лілія Плаўсюк, Ніна Дземянец (на здымку справа разам з дырэктарам ЦБС Надзеяй Радзіяновіч), Валянціна Рагалінская, Алена Бабута, Галіна Гаўрыловіч, Лідзія Цімашэй, Галіна Канановіч і Ніна Гарагляд. Яны становяцца настаўнікамі для маладых супрацоўнікаў – Ірыны Хлуд, Людмілы Карповіч і Святланы Бірыла.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть