БЛАГАСЛАВЕННЕ НА ГАЗ

У Вульцы 1 пачаўся завяршаючы этап газіфікацыі.
Прыгарадная вёска, дзе ў 430 дамах шчыруюць больш за 1100 жыхароў, зрабіла першы крок да камфортных умоў быту. Летась у кастрычніку блакітнае паліва паступіла ў 6 сядзіб па вуліцы Маладзёжная. Далейшая пракладка газаправода была замаруджана крызіснымі з’явамі ў эканоміцы. Старшыня кааператыва індывідуальных забудоўшчыкаў Міхаіл ЛАЗЬКО адзначае, што пашчасціла сёлета: 
– Пры агульным кошце работ у 5,5 мільярда рублёў дзяржава выдзеліла на КІЗ неабходныя 3,8 мільярда. Трэба было тэрмінова ўнесці ўласныя 30 працэнтаў. За тры дні немалыя сродкі сабралі больш як 200 гаспадароў, толькі каля 20-ці – папрасілі адтэрміноўку на пару тыдняў.
Удзячныя зладжанасці аднавяскоўцаў, Міхаіл Канстанцінавіч і Іван Лемяшэўскі (старшыня другога КІЗА, у які уваходзіць 30 сем’яў) вырашылі ўрачыста адзначыць пачатак работ. Запрасілі настаяцеля Лунінскай Свята-Барыса-Глебскай царквы Анатолія Рэўцкага, у прыход якога ўваходзіць і Вулька 1. У нядзелю 17 чэрвеня свяшчэннік асвяціў газаразмеркавальны пункт і благаславіў забудоўшчыкаў.
На наступным тыдні 
да пракладкі наружных вулічных сетак і падводаў да дамоў прыступілі спецыялісты з ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”. Прадстаўнікі Гродзеншчыны падводзілі блакітнае паліва ў Лунінец і працуюць у раёне ўжо 10 год. За гэты час зарэкамендавалі сябе надзейнымі і адказнымі партнёрамі. Так лічыць кіраўніцтва РВУ “Лунінецрайгаз”. Гэта пацвярджае і Міхаіл Канстанцінавіч:
– Будаўнікі разумеюць, што работы аплочваюцца людскімі грашамі, якія нялёгка зарабляць вяскоўцам. Выконваюць пракладку, згодна з праектам. І падказваюць, як зручней выкапаць траншэю на тым ці іншым двары, дзе можна сэканоміць…
Даўжыныя газаправода па Вульцы 1 складае 9 кіламетраў магістральнага і 4 – падводзячага да дамоў. Пачалі з новых, шырокіх, вуліц. Прыкметны паступальны рух, хаця даводзіцца весці пракладку вельмі пільна, каб не пашкодзіць шматлікія лініі камунікацый. Завяршаючыя работы адбудуцца на самай старой, доўгай (2,2 кіламетра!) і дастаткова вузкай, па сучасных мерках, цэнтральнай вуліцы – Кастрычніцкай. Плануецца, што праз 3 месяцы гэты этап будзе завершаны, а падключэнне газу ў дамы адбудзецца да ацяпляльнага сезона. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть