БОЙЦЕСЯ АБЫЯКАВАСЦІ
Нельга не дзякаваць лёсу за мір, якім шчаслівыя жыхары нашай Беларусі.
Але звярыны выскал вайны з’явіўся на парозе многіх бліжніх і дальніх суседзяў. Адносіцца да гэтага факту па прынцыпу “мая хата з краю” – амаральна. Пасіўнасць у адносінах да чужых пакут рана ці позна ўдарыць па нас саміх.
На вайне смерць не выбірае лепшых ці горшых. Між тым, кожнаму чалавеку Бог даў месца на зямлі і час для жыцця. Давайце будзем цаніць не толькі ўласны спакой і дабрабыт, але і хвалявацца за людзей, якія пакутуюць ад узброеных канфліктаў. Сусветная супольнасць у стане паўплываць на ўстанаўленне міру ў “гарачых” кропках. Галоўнае – каб кожны з нас не быў абыякавы да лёсу сваіх зямных братоў…
Ніна НІКІЦЮК. г. Лунінец.