БОЛЬ НЕ БЫВАЕ ЧУЖЫМ
Бяда ў сям’ю Грудзько з Міжлесся прыйшла страшна і нечакана. Звычайнае недамаганне малодшага Віталя пасля абследавання ва ўрачоў абярнулася страшным дыягназам – лімфабластная лімфома з паражэннем пярэдняга міжсцення. Цяжкая анкалагічная хвароба разам перакрэсліла надзеі на будучае выпускніка Міжлескай школы.
За Вячаслава перажываюць блізкія і аднакласнікі, падтрымліваюць аднавяскоўцы. А ён скрозь боль і адчай мужна змагаецца з хваробай. На-дзею юнака сілкуюць урачы. Лячэнне ў дзіцячым анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах бясплатнае. Аднак айчынныя прэпараты не заўсёды даюць жаданы эфект, а хвароба, між тым, не чакае.
Сёння 17-гадоваму Вячаславу патрэбны дорагакаштуючыя замежныя прэпараты. Каб іх набыць, патрэбна прыкладна 16 000 еўра – кошт патрыманага аўтамабіля. Але бацькі і такіх сродкаў не маюць. Пасля таго, як сыну далі 1 групу інваліднасці, маці, якая працавала сакратар-машыністкай, вымушана была звольніцца з работы, каб даглядаць за сваёй крывінкай. Сёння яна практычна жыве ў Бараўлянах, пастаянна знаходзячыся побач з сынам. Бацька працуе механізатарам у фермера.
Звяртаемся да неабыякавых людзей, прадпрымаль-нікаў, бізнесменаў, усіх, каго кранае чужы боль, з просьбай аказаць Вячаславу Грудзько матэрыяльную дапамогу на лячэнне цяжкай хваробы.
На імя маці хлопчыка Наталлі Усманаўны Грудзько (кантактны тэлефон +37529-943-30-83) адкрыты дабрачынныя рахункі ў ААТ “АСБ “Беларусбанк” філіял №614/143, Мінскі раён, аг. Лясны, 16а.
Транзітны рахунак: 3819382119635
Рублі РБ: № рахунка 000111
Расійскія рублі: № рахунка 000093
Долары ЗША: № рахунка 000106
Еўра: № рахунка 000097.
Бацькі ўдзячны ўсім, хто адгукнецца
на гэты адчайны кліч аб дапамозе.