“БУРАНАЎСКІЯ БАБУЛІ” завіталі ў Лобчу,

як і дзясяткі іншых вядомых рэальных і казачных персанажаў, што ўдзельнічалі ў навагоднім прадстаўленні.
У сельскім Доме культуры яблыку не было дзе ўпасці! Мясцовых жыхароў віталі “новы рускі” з ахоўнікамі службы бяспекі і Бабкі Ёжкі, якія “прыляцелі” на бярозавых мётлах. “Беспрытульнікі” даставілі на сцэну не толькі вядзьмарак і чараўніц, але і сярэбраных прызёрак Еўрабачання. Усіх асабліва насмяшылі Самагоншчыца (байкапісца Настасся Якавец) з партнёрам, якія прыкацілі на новым “лісапеце”. Кум (у яго ролі выступіла Таццяна Юрко) зваліўся з транспартнага сродка і выбіў зубы. Баба Насця, якая гатова была даць “урачыстае абяцанне” не гнаць самагон, папрасіла дазволіць ёй гэта апошні раз, каб зарабіць Куму на новую сківіцу. Як не паверыць, што пакіне ганебны занятак у старым годзе, – усе ж чулі!
Увесь вечар гучалі віншаванні і пажаданні, выконваліся музычныя заяўкі. Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Лабчанка” навучыліся “граць” на гармоніках і балалайках. Сродкі, выручаныя за білеты, спрыялі правядзенню бяспройгрышнай латарэі, так што гледачы разыходзіліся з прызамі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Жадаючыя заставаліся на дыскатэку, дзе танцавалі пад “старыя песні аб галоўным” ад самадзейных артыстаў. Юныя і сталыя таленавітыя вяскоўцы рады былі падарыць сваю творчасць землякам, якія надоўга захаваюць святочны настрой клубнай сустрэчы. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть