“БЯСКРЫЎДНЫ” ГАЗ

Некалькі год таму ў Цэнтральнай аўтарамонтнай майстэрні Брэста прагучаў выбух. Прычынай стаў “бяскрыўдны” кісларод у балоне. Павышэнне ціску ў ёмістасці адбылося з-за нагрэву сонечнымі прамянямі. Час быў абедзенны, таму трагедыі давялося пазбегнуць. Разбурыўся толькі будынак, аднак часткі балона разляцеліся па тэрыторыях трох суседніх прадпрыемстваў…
Каб не дапусціць падобнага, раім прытрымлівацца “Правілаў абсталявання і бяспечнай эксплуатацыі сасудаў, якія працуюць пад ціскам”. Кіслародныя балоны кожныя 5 год падлягаюць тэхнічнаму агляду, дазвол на які даецца Дзяржпрамнаглядам пасля праверкі.
Балоны, на паверхні якіх выяўлены шчыліны, умяціны, адтуліны, ракаві-ны, вышчарбленні, надрывы, зношана разьба гарлавіны, а таксама адсутнічаюць пашпартныя дадзеныя, выбракоўваюцца. Правяраецца таксама маса ёмістасці. Калі заўваг няма, то праводзіцца гідраўлічнае выпрабаванне. Пры здавальняючых выніках на балоне выбіваюцца: кляймо арганізацыі, якая праводзіла агляд, даты прайшоўшага і наступнага іспытаў.
Арганізацыі, якія прымяняюць кісларод у балонах пры ажыццяўленні розных работ, абавязаны выводзіць з эксплуатацыі ёмістасці, калі закончыўся тэрмін агляду, пры выяўленні дэфектаў на корпусе і запорнай арматуры. Сачыце за станам балонаў і своечасова прадастаўляйце іх на агляд!
Аляксандр ШЛЯЖКО, дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть