БЯСПЕЧНАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ СВЯТАЎ

“Вогненая артылерыя” паявілася ў Беларусі некалькі стагоддзяў таму і спачатку выкарыстоўвалася толькі ў ваеннай справе.
Яшчэ ў 1495 годзе, калі дачка князя маскоўскага Івана ІІІ Алёна выходзіла замуж за Вялікага князя Літоўскага Аляксандра, па дарозе з Масквы ў Вільна нявесту ва ўсіх гарадах сустракалі і праважалі гарматнымі залпамі. Славутым піратэхнікам свайго часу быў генерал-лейтэнант коннай артылерыі Рэчы Паспалітай Казімір Семяновіч, ураджэнец Магілёў-ска-Віцебскага Падняпроўя. У 1650 годзе ў Амстэрдаме выйшла ў свет яго кніга “Вялікае мастацтва артылерыі”, якая доўгі час лічылася настольнай для еўрапейскіх феерверкераў і артылерыстаў. Ні адзінае шляхецкае свята, ні адзіны сейм на тэрыторыі Беларусі ў ХVIII-XIX стагоддзях не праводзіліся без захапляльных феерверкаў. І цяпер без іх не абыходзяцца святы і ўрачыстасці. Але настрой рэзка пагаршаецца, калі, на першы погляд, нявінная піратэхніка раптоўна ўзрываецца, прыносіць бяду і ўносіць чалавечыя жыцці.
Для навядзення парадку пры прымяненні піратэхнічных вырабаў урад даручыў Дзяржпрамнагляду кантраляваць гэты працэс. Таму зараз піратэхнічныя відовішчы праводзяцца толькі з яго дазволу. Для таго, каб атрымаць яго, распрацоўваецца план мерапрыемстваў тэхнічнай і супрацьпажарнай бяспекі. Месца правядзення феерверка ўзгадняецца з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, РАНС і РАУС, якія таксама ўдзельнічаюць у забеспячэнні парадку падчас мерапрыемства.
Для ўвозу, вывазу і транзіту піратэхнічных вырабаў праз нашу краіну таксама неабходна мець дазвол Дзярж-прамнагляду.  Продаж непаўналетнім забараняецца. Рэалізацыя піратэхнічных вырабаў дазволена толькі ў спецыялізаваных магазінах пры абавязковай наяўнасці інструкцыі. У ёй указваюцца назва, умовы прымянення, абмежаванні пры выкарыстанні, правілы захоўвання, гарантыйныя тэрміны і г.д. 
Памятайце, што толькі баздакорнае выкананне рэкамендацый можа зрабіць уражанне і эмоцыі радаснымі і незабыўнымі.
Андрэй ЛЮТЫ, дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть