БЯСПЕКА ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ЧАЛАВЕКА

20 і 22 верасня ў Вульцы 2 і Кажан-Гарадку пройдуць «Дні інфармавання” ў рамках рэалізацыі комплекснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Праграмы развіцця ААН «Павышэнне ўзроўню бяспекі чалавека на тэрыторыях, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС”.

У Дзятлавічах, Вульцы 2, Краснай Волі, Кажан-Гарадку і СШ №2 г. Лунінца адкрыты і паспяхова функцыянуюць цэнтры практычнай і радыялагічнай культуры. Тут устаноўлена сучаснае дазіметрычнае і радыёметрычнае абсталяванне, камп’ютарная тэхніка і дапаможныя матэрыялы. Усе жыхары ахопленых праектам і бліжэйшых населеных пунктаў могуць праверыць прадукцыю на ўтрыманне цэзію-137. Кіраўнікі цэнтраў дадуць практычныя рэкамендацыі аб спосабах зніжэння паступлення радыёнуклідаў у арганізм з прадуктамі харчавання. Пры неабходнасці можна атрымаць кансультацыю навукоўцаў, звязаўшыся з інфармацыйна-метадычным цэнтрам на базе Інстытута радыялогіі.

Двойчы на год праводзяцца СВЧ-вымяральныя кампаніі, інфармаванне школьнікаў і жыхароў забруджаных тэрыторый. У чарговы раз спецыялісты ў галіне радыяэкалогіі, медыцыны, лясной гаспадаркі, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ПРААН, Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС наведаюць Вульку 2 і Кажан-Гарадок 20 і 22 верасня. На тэматычных выставах будзе прадстаўлена вялікая колькасць інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях бяспечнага пражывання, спосабах вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі з найменшым утрыманнем радыёнуклідаў і іншыя. Запланаваны дэманстрацыі тэматычных відэафільмаў, правядзенне спартландый, а таксама канцэртаў мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваных калектывамі школ. Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымаюць памятныя падарункі і прызы з лагатыпамі праекта. Пры жаданні можна будзе праверыць прадукты харчавання на ўтрыманне цэзію-137, а таксама прайсці СВЧ-вымярэнне арганізма, атрымаць кансультацыю па хвалюючых пытаннях у спецыялістаў, медыкаў і вучоных. Наведайце цэнтры – больш даведайцеся пра здароўе!

Андрэй МАСТАВЕНКА, каардынатар праекта, загадчык лабараторыі РНДУП «Інстытут радыялогіі”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть