Так самі супрацоўнікі называюць сваю службу, якаясфарміравалася ў 2005-ым у Брэсце.Цяпер, калі вясна ўступае ў свае правы, усё большлюдзей ідуць з дома на прагулку, у гараж ці кампанію, не папярэджваючы сваіхродных. У стане панікі чалавек, які не можа кагосьці знайсці, пачынаесамастойныя, доўгія і не заўсёды выніковыя пошукі. Не трэба чакаць трое сутакпасля прапажы родных ці знаёмых. Тэлефануйце ў бюро рэгістрацыі няшчасныхвыпадкаў! Яно ўзаемадзейнічае з усімі органамі ўнутраных спраў вобласці ірэспублікі, следчымі ізалятарамі, медвыцвярэзнікамі, а таксама з 60-цюмедыцынскімі ўстановамі Брэстчыны.Служба карыстаецца попытам у жыхароў. Дзякуючыдобрасумленным супрацоўнікам бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, многія людзізмаглі знайсціся. Толькі з пачатку гэтага года з нагоды вышуку звярнуліся 370грамадзян. 282 чалавекі вярнуліся самі, 50 – аказаліся ў бальніцах, 28 – уорганах унутраных спраў. Здараюцца і казусы: 2 чалавекі знайшліся дома ці нарабоце.Калі самастойна не ўдаецца адшукаць прапаўшагачалавека, тэлефануйце па нумарах: 8 (0162) 27-51-47, 27-51-49, 27-51-88. Бюрорэгістрацыі няшчасных выпадкаў працуе кругласутачна. Інфармацыя прадастаўляеццабяплатна.Кацярына ЗДАНЕВІЧ. г. Брэст.