ЧАКАЕМ ГАДЗІННІКАВАГА МАЙСТРА

Чаму так рэдка працуе ў Лунінцы гадзіннікавы майстар? Ці нельга прапанаваць яму часцей прыязджаць у наш горад, тым больш, што паслуга застаецца запатрабаванай?
Раман МАЛДАВАНАЎ. г. Лунінец.
Адказвае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Уладзімір КАВАЛЕВІЧ:
– Паслугі па рамонту гадзіннікаў у Лунінцы аказвае індывідуальны прадпрымальнік Н.М. Курловіч. Майстар прыязджае ў райцэнтр адзін раз у тыдзень (у нядзелю) і працуе ў памяшканні “Рамбыттэхнікі” з 11.00 да 14.00. Мы прапаноўвалі павялічыць працягласць работы ў нашым горадзе, але ў адказ выказана незадаволенасць існуючымі ўмовамі працы. Рабочае месца ў памяшканні рамонтнай майстэрні і сапраўды добрым можна назваць умоўна. Зараз шукаем варыянты прапаноў іншага памяшкання. Пасля таго, як будзе дасягнута дакладная дамоўленасць, пра змены ў графіку работы майстра па рамонту гадзін-нікаў паведамім у раёнцы.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть