ЧАРГОВАЯ АХВЯРА АГНЮ

зарэгістравана ў вёсцы Лахаўка. У прыватным домаўладанні пажар успыхнуў 27 сакавіка надвячоркам.

Каля 17 гадзін языкі полымя пачалі вырывацца з вокнаў драўлянай хаты. Прыбыўшыя пажарныя справіліся са стыхіяй, якая паспела знішчыць дах, пашкодзіць сцены і маёмасць. Аднак самае жудаснае – у агні загінуў 62-гадовы гаспадар. Прычыны трагедыі ўстанаўліваюцца, але яна стала яшчэ адным папярэджаннем тым, хто грэбуе правіламі бяспекі.

Як сведчыць сумная статыстыка, у спісе ахвяр агню лідзіруе мужчынскае насельніцтва раёна – каля 90 працэнтаў. Тлумачэнне простае і да болю крыўднае – менавіта прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва часцей маюць схільнасць да чаркі і любяць курыць у ложку.

Яшчэ адна група рызыкі – людзі састарэлага ўзросту. Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі РАНС двойчы ў год праводзяць абследаванне домаўладанняў грамадзян і бяруць на ўлік тых, каму патрэбна дапамога ў рамонце печаў, замене старой электраправодкі, элементарная неасцярожнасць у карыстанні агнём нярэдка прыводзіць да трагедыі.

Выправіць сітуацыю дапамагаюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якімі аснашчаны большасць названых домаўладанняў. Толькі з пачатку 2011 года іх устаноўлена больш як 100. Аднак жыхарам трэба цвёрда засвоіць: іх бяспека і жыццё залежаць, перш за ўсё, ад уласнай асцярожнасці, акуратнасці і свядомасці.

Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть