ЧАРОЎНАЯ СІЛА МАСТАЦТВА

Лунінецкая ДШМ першай са школ раёна правяла выпускны баль.

У зале ГДК не хапала месцаў для вучняў, іх бацькоў, родных і сяброў, проста аматараў мастацтва. Дырэктар Таццяна Санюковіч уручыла Падзячныя пісьмы аддзела культуры настаўнікам Алене Колб, Людміле Арашкевіч і Ірыне Гольдзінай, чые вучні сталі пераможцамі рэгіянальных конкурсу і алімпіяды. Адміністрацыяй ДШМ за прафесійнае майстэрства адзначаны яшчэ 11 выкладчыкаў і 2 работнікі. Галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці ў сапраўды бальных убраннях былі выпускнікі – 66 юных лунінчан атрымалі пасведчанні аб заканчэнні музычнай школы і 10 – мастацкага аддзялення.

У гэты вечар гледачы атрымалі букет мастацтваў. У зале іх сустракала выстава прац юных мастакоў. Пад апладысменты «Чароўны вальс” выконвалі самыя маленькія ўдзельнікі 2-гадзіннага канцэрта. Пластыкай і грацыяй вылучаліся выхаванцы і старэйшых груп харэаграфічнага аддзялення. Уразілі зладжаныя спевы рознаўзроставых харавых калектываў, выступленні салістаў на розных музычных інструментах. Высокі ўзровень пацвердзілі вядомыя ўзорныя ансамблі «Канцэрціна” і «Менестрэль”. Прыўзняты настрой вызначаў групу «Кросны” – бронзавага прызёра абласнога фестывалю «Радавод”. Паступова набіраецца сцэнічнага вопыту малодшы састаў «Шляхцічаў”. Захапілі дэбютанты: квартэт юных цымбалістаў і фальклорны ансамбль педагогаў «Вербніца”. Удасканаленне ігры прадэманстравалі аркестры – узорны і народны. Яркія ўражанні выклікала Валерыя Юрцэвіч. Пад пад акампанемент дарослага аркестра разам з хорам старэйшых вучняў, якія віталі гледачоў галінкамі белага бэзу ў руках, 3-класніца выканала вядомы хіт Эдуарда Ханка «То ли еще будет”. У спевах дзяцей не было шкадавання аб школьнай загружанасці: творчасць спрыяе натхненню, тым больш, калі побач – таленавітыя настаўнікі!

Кульмінацыяй свята стала выступленне Наталлі Мурко, якая адзначана Падзячным пісьмом аддзела культуры і прызам за выступленне разам з духавым аркестрам ГДК на абласным фестывалі духавой музыкі «Фанфары-2011”. Гледачы, стоячы, авацыямі віталі цудоўную спявачку і ўвесь калектыў ДШМ, які ў чарговы раз даказаў невычэрпнасць мастацкіх здольнасцей юных і дарослых лунінчан.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть