ЧУЛАСЦЬ – ГАЛОЎНЫ ЗАПАВЕТ

Гэта паняцці паспрабавала данесці да выхаванцаў сацыяльнага прытулка з дапамогай дакументальнага фільма ”Прытчы” Галіна Бойка, прадстаўніца Свята-Елісавецінскага манастыра.

На мерапрыемства прыехала і сям’я Марза з Язвінак. Наталля і Міхаіл гадуюць 7 прыемных дзетак, яшчэ трое атрымліваюць вышэйшую адукацыю, а адна дзяўчына выйшла замуж. Бацькі цяпер ужо не могуць прыгадаць, што падштурхнула да такой адказнасці, але радуецца, што лёс склаўся менавіта так. У нечым гісторыя фільма і іх жыццё супадаюць: шчырая дапамога і клопат аб бліжніх – галоўны сэнс. Можа таму Наталля ўжо на чацвёртым дзесятку зноў стала мамай.

Студэнткі-валанцёры Крысціна Загалоўская і Кацярына Вашчанка правялі вясёлыя і цікавыя гульні, якія дапамаглі расслабіцца пасля кінапрагляду. Яшчэ прыемней было атрымліваць падарункі. Іх Галіна Бойка святочна ўрычыла інтэрнату і сям’і Марза.

Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть