ЧЫГУНКА НЕ ДАРУЕ ПАМЫЛКІ

За мінулы год на аб’ектах чыгуначнага транспарту ў зоне аператыўнага абслугоўвання Лунінецкага АУС на транспарце зарэгістраваны 3 няшчасныя выпадкі, у выніку якіх загінулі 3 чалавекі, у тым ліку двое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне на чыгуначным пераездзе.
У гэтыя дні ў рамках  адзінага дня прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў праводзяцца комплексныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў.
Паважаныя грамадзяне! Чыгунка – крыніца павышанай небяспекі. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, захоўвайце меры асабістай бяспекі і правілы паводзін на чыгунцы. Памятайце, цягнік, які рухаецца на вялікай хуткасці, імгненна спыніць нельга.
Захаванне правілаў паводзін на чыгунцы дапаможа вам зберагчы здароўе і жыццё!
Уладзіслаў ГЛУХАЎ, інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага АУС на транспарце.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть