ЦІ ДАЧАКАЮЦЦА СВЯТА ГЛЕДАЧЫ?

У пятніцу з 11-ці і амаль да 17-ці гадзін на сцэне ГДК выступалі лепшыя юныя і дарослыя самадзейныя артысты раёна.

Чатыры калектывы пацвердзілі ганаровыя званні «народны”. Выдатныя канцэрты далі два лунінецкія аркестры: народных інструментаў (кіраўнік Наталля Юрцэвіч) і духавы (Вячаслаў Дзедзін). З асалодай успрымалася рэдкае цяпер хоравое мастацтва калектываў Дварэцкага (Аляксандр Даніловіч) і Дзятлавіцкага ЦСДК (Галіна Раковіч).

Ансамбль песні «Сустрэча” (кіраўнік Віктар Валынчыц) Кажан-Гарадоцкай дзіцячай музычнай школы прадстаўляў праграму на атрыманне звання «народны калектыў”. Ці дасягнулі вяскоўцы жаданай мэты, стане вядома пазней.

«Ляці, наша песня!”

Ансамбль народнай песні «Міжлескія вясёлкі” (кіраўнік Галіна Свібовіч) Дварэцкай ДМШ выступіў з беларускімі і рускімі творамі. «Мясцовыя найгрышы” апрацаваў Сяргей Рыхцер, а выканалі яго выхаванцы з дзіцячага фальклорнага ансамбля «Кросны” Лунінецкай школы мастацтваў на звычайных і зусім рэдкіх інструментах. У дуэтах спявалі Аляксандр Кацуба і Васіль Яраховіч з Міжлескага СДК, Валерыя Валынчыц і Дзмітрый Абравец з Палескай ДМШ. Завяршаў праграму народны ансамбль песні і музыкі «Шляхцічы” ГДК (кіраўнік Генадзь Шэўчык).

«Тэатральнае Палессе”

Выступілі майстры мастацкага слова Віктар Барысевіч (Лунінец) і Вольга Мелюх (Вулька 1). Тры мініяцюры прадставілі артысты народнага самадзейнага тэатра (кіраўнік Валянціна Міхалюк) Палаца культуры «Граніт”, п’есу «Вогненае дзяцінства” – тэатральны гурток Чэрабасаўскага СДК (кіраўнік Лідзія Панкевіч).

«Берагіня”

Спадчыну шануюць дзеці. Беларускія творы выканаў ансамбль народнай песні «Весялушкі” (Людміла Віднікевіч) з Лунінецкай ДШМ. Настасся Якавец падрыхтавала фальклорны ансамбль Лобчанскага СДК, які паказаў урыўкі з абрадаў «Сваты” і «Ваджэнне куста”.

Пасляслоўе

Раённыя туры абласных і рэспубліканскіх фестываляў, назвы якіх вынесены ў падзагалоўкі, ўвасобіліся ў цудоўны канцэрт калектываў і асобных выканаўцаў. Але крыўдна, што на працягу пяці гадзін больш як сто мясцовых творцаў выступалі перад амаль пустой залай, хаця, пры нескладаным арганізацыйным клопаце, маглі б парадаваць прыхільнікаў і натхніцца іх захапленнем на новыя дасягненні.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть