ЦІ ЎСЕ ДЭКЛАРУЮЦЬ ДАХОДЫ І МАЁМАСЦЬ?

За 2012 год праведзена 118 папярэдніх аналізаў па ўстанаўленню фактаў перавышэння сум расходаў над сумамі даходаў фізічных асоб.
Па выніках запатрабавана 17 дэкларацый аб даходах і маёмасці. Грамадзяне не змаглі пацвер-дзіць крыніцы атрымання грошай, якія былі зрасходаваны на набыццё транспартных сродкаў, нерухомай маёмасці, аплаты падаткаў, страхавых узносаў, аплаты паслуг  мабільнай сувязі і іншае. За гэта ім быў прад’яўлены да ўплаты падаходны падатак у памеры 36661,2 тысячы рублёў. За ўказанне ў дэкларацыі няпоўных, недакладных звестак 2 чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з выплатай штрафу 1500 тысяч рублёў.
Таццяна ВАНДЗІЧ, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб ІМПЗ па Лунінецкім раёне.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть