ЦУДЫ на школьным двары

У СШ №3 г. Лунінца магутная ліпа беражліва абнесена невысокай металічнай агароджай як сапраўдны помнік прыроды.

Побач, перад школьным стадыёнам, бачым яшчэ адну, адкрытую для любавання. Яе ствол прыкметна меншы, але робіць такое ж захапляючае ўражанне. Папрасіла двух падлеткаў, якія сядзелі на лавачцы, паспрабаваць “змерыць” дрэва рукамі. Абхапіць ствол ім не ўдалося – хапіла б таўшчыні і на сумесныя “абдымкі” трэцяга чалавека.

Яшчэ адна ліпа, што разам з гэтымі ўтварае своеасаблівы роўнабаковы трохкутнік, расце за агароджай школы, на вуліцы Макаранкі. Разам з вартаўнікамі паспрабавалі разважаць аб гаспадары, пасадзіўшым больш чым стагадовыя дрэвы. Хто б ні быў гэты чалавек, удзячны яму за цяперашнюю прыгажосць у багатым на помнікі прыроды лунінецкім мікрараёне Залессе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть