ДА СТАБІЛЬНАСЦІ – З “БЕЛАЙ РУССЮ”
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на
станцыі Лунінец адбылося ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў ГА «Белая Русь”.
Старшыня раённай структуры Людміла Казадаева нагадала,
што з чыгуначнай пярвічкі пачыналася развіццё Лунінецкай арганізацыі. Прыемна,
што колькасць членаў павялічваецца, а традыцыі застаюцца. Як станоўчы адзначаны
факт цеснага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў «Белай Русі” з БРСМ, саветам моладзі,
ветэранскай і прафсаюзнай арганізацыямі. Неаднаразова работнікі станцыі Лунінец
заяўлялі пра сябе гучнымі акцыямі.
Старшыня пярвічкі Юрый Барысаў і сакратар Ірына Пятніца
атрымалі падзячныя лісты раённнай арганізацыі ГА «Белая Русь”.