“ДАБРАДЗЕІ”

– Ці ёсць хто ў доме? – грукае ў кватэру і грозна пытаецца сантэхнік.
Да дзвярэй з усіх ног бяжыць гаспадыня:
– Даўно вас чакаем. У пачатку восені выклікалі, а ўжо зіма на парозе, – з лёгкім дакорам лапоча яна.
– Добра, добра… Паказвайце, дзе і што, – палагоднеў сантэхнік. Агледзеўшы батарэю ацяплення, застаўся не задаволены:
– Цудоўна жывяце, але ў маразы давядзецца пацярпець.
– Гэта чаму? – дрыжачым голасам пытае кватэраўладальніца.
– Фарсунку куплялі кітайскую?
– Ну і што? У нашым доме многія яе купілі.
– Значыць, усе і мерзнуць бу-дзеце.
Гаспадыня зусім разгубілася:
– Можа, вы дапаможаце…
Сантэхнік некалькі хвілін шматзначна маўчыць, потым цяжка ўздыхае:
– Магу, вядома, памяняць на польскую, але, самі разумееце…
– Разумею, разумею, – згаджаецца гаспадыня.
Твар сантэхніка святлее. Ён развітваецца.
– Калі ж памяняеце? – вачамі і голасам просіць гаспадыня.
Нічога не адказаўшы, сантэхнік выходзіць. Праз тыдзень зноў паяўляецца ў кватэры, глядзіць на кліентку і шчыра кажа:
– Даведаўся нарэшце, у каго ёсць польская фарсунка. Забяру ў гаспадара і пастаўлю ў вашай кватэры.
Гаспадыня расчулілася: ёсць жа на свеце дабрадзеі, якія адгукаюцца на зварот не праз тры гады, а значна раней!
Максім КАЗУН. в. Вічын.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть