ДАЧНЫ СЕЗОН

Што рабіць, каб маладыя садовыя дрэўцы не пашкодзілі зайцы? Прыгатуйце такі вар: тры часткі растопленага сала і адну смалы падагрэйце на лёгкім агні. Цёплую сумесь з дапамогай шчоткі нанясіце на ствол дрэва да месца, пакуль могуць дастаць зайцы. Сумесь трымаецца трывала і яе хопіць на ўсю зіму. Да таго ж яна бясшкодная для дрэва.
Ці трэба абразаць галінкі ў нядаўна пасаджанага маладога дрэўца? Пры позняй пасадцы саджанцаў галінкі не абразаюць. Такая працэдура моцна зніжае іх зімастойкаць. Абразаюць толькі паламаныя ці моцна падсушаныя галінкі. У парэчак, агрэста і бружмелі (жимолости) пасля пасадкі на паверхні кожнага добра развітага пабегу пакідаюць тры-чатыры пупышкі, астатнія абразаюць. У лістападзе такія кусты патрэбна замульчыраваць торфам.
Як вызначыць вільготнасць паветра ў склепе без спецыяльных прыбораў? Для добрага захоўвання бульбы неабходна падтрымліваць тэмпературу паветра 1-4 градусы. Вільготнасць не павінна перавышаць 85 градусаў. Вызначыць яе дапаможа яловая шчэпка. Пакладзіце на стэлаж некалькі штук таўшчынёй не больш як 4 міліметры. На наступны дзень адну з іх паспрабуйце сагнуць: калі трэснула, значыць вільготнасць не перавышае 80 працэнтаў, калі ж гнецца і ламаецца – больш як 90 працэнтаў і час прымаць меры. Як мага часцей праветрывайце памяшканне. Пры вельмі нізкіх тэмпературах вонкавага паветра існуе верагоднасць падмярзання бульбы. Каб гэтага не адбылося, пастаўце ў склеп вядро з гарачымі пяском, галькай, дробнымі каменьчыкамі ці кіпятком. Гэта дазволіць павысіць тэмпературу ў памяшканні на працягу некалькіх дзён. Аднак памятайце, калі доўгі час захоўваецца вільготнасць больш як 90 працэнтаў, а тэмпература паветра перавышае 4 градусы бульба пачынае загніваць.
Як зберегчы бульбу ў сухім падвале гарадскога шматпавярховага дома?
Ухіліць негатыўны ўплыў сухога паветра і запаволіць падвяльванне клубняў можна, калі ў сярэдзіну бурта памясціць пластыкавую бутэльку (загадзя запоўненую мокрымі анучамі) са зрэзаным верхам і бакавымі адтулінамі. Адной бутэлькі хапае на 50 кілаграмаў бульбы. Каб захоўваць клубні ў кватэры, зрабіце трохслойны мяшок са спанбонда, які забяспечыць унутры пастаянную тэмпературу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть