ДАПЛАТА ЗРОБЛЕНА
Пётр Клімовіч з Багданаўкі звярнуўся ў «ЛН” з пытаннем, ці правільна яму налічылі грошы, заробленыя падчас уборачнай кампаніі.
Па выніках выязной праверкі прадстаўнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама рэкамендавалі кіраўніцтву СВК «Багданаўка”, згодна з дзеючым заканадаўствам, зрабіць даплату за адпрацаваны час да мінімальнай заработнай платы. Пётр Рыгоравіч атрымаў даналічаныя грошы.