ДАТА, АКРОПЛЕНАЯ ГОРЫЧЧУ

15 лютага 1989 года пасля амаль дзесяцігадовай вайны ў
Афганістане, савецкія войскі пакінулі рубяжы паўднёвай краіны. Падзеі самай
працяглай і замоўчваемай вайны, якую вёў Савецкі Саюз, многія сталі забываць.
Але толькі не тыя, хто прайшоў па дарогах Афгана і застаўся жывым. Менавіта яны
сабраліся ў Дзень памяці ў Лунінцы каля абеліску загінуўшым
воінам-інтэрнацыяналістам і разам з прадстаўнікамі ўлады ўсклалі вянкі і
кветкі.

Урачыстасць, прывечаная 24-ай гадавіне вываду абмежаванага
кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана адбылася ў кінатэатры «Кастрычнік”.
У кожнага, хто ў гэты дзень прысутнічаў у зале, – свая вайна і свая гісторыя,
але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – святы боль, які не праходзіць з гадамі.

«Сёння мы адзначаем не свята, а дату, якая прапітана
горыччу. Радуе, што многія па-ранейшаму ў страі, жывыя і здаровыя, – звярнуўся
да прысутных старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. – Вы – перадавы атрад,
гатовы ў любы момант стаць на абарону Айчыны, годны прыклад для сучаснай моладзі.”
Кіраўнік раённай улады ўзнагародзіў Падзячнымі пісьмамі райвыканкама Віктара
Мірошнікова і Анатоля Брэзіна.

Згодна з рашэннем Савета Брэсцкай абласной арганізацыі ГА
«Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” нагрудным знакам «За заслугі” ІІ
ступені ўзнагароджаны Аляксандр Брэзін, Андрэй Ягораў, Мікалай Ляўковіч, Віктар
Мірошнікаў, Аляксандр Пятрэнка, Аляксандр Перавозчыкаў, Пётр Спадоба, Валерый
Каваленка, Васіль Марза, Сяргей Буневіч. Нагрудным знакам «За заслугі” І
ступені адзначаны Валерый Катунін і Анатоль Брэзін.

Упэўненасць у тым, што воіны-інтэрнацыяналісты і надалей
сваёй працай і асабістым прыкладам будуць уносіць годны ўклад у згуртаванне
калектыву, павышаць аўтарытэт ветэранскай арганізацыі, выказаў яе старшыня
Аляксандр Жуланаў. Ён жа ўручыў каштоўныя падарункі за актыўны ўдзел у
патрыятычным выхаванні моладзі Віктару Сайко, Уладзіміру Купцову і Васілю
Кацубе.

Са сцэны гучалі вершы і песні – жывыя гісторыі з
рэальнымі героямі. У іх гаварылася пра любоў да Радзімы, матуль і жонак, якія
чакалі сваіх сыноў і мужоў з вайны, пра тое, што салдаты не прасілі ўзнагарод,
а ваявалі за сваю краіну. Памяць, тых хто не вярнуўся з палёў сражэнняў,
ушанавалі хвілінай маўчання.

Музычныя прывітанні сабраўшымся адрасавалі салісты Сяргей
Місікаў, Ігар Мігалевіч, Эма Цубер, Генадзь Шэўчык, Вольга Валодзіна, Алег
Жумашаў, ансамблі – «Маленькія шляхцічы” і «Старая калекцыя”.

А заключную песню, прысвечаную загінуўшым афіцэрам і
салдатам, зала слухала моўчкі і стоячы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть